Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам

Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 23 і 24 чэрвеня, натоўпы пабожных людзей сабраліся ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзілі прасіць святога Юстына і святога Яна Хрысціцеля - мучанікаў.
Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам

Святкаванне парафіяльнага свята ў Мосары, устаноўленага Апостальскай Сталіцай і Святым Айцом Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, ва ўрачыстасць святога Яна Хрысціцеля ў гэтым годзе было вельмі ўрачыстым.

Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам

Целебрацыі Святых Літургій узначалілі святары з розных куткоў Беларусі. Айцец Андрэй Авен, з ордэна Кармелітаў Босых, на працягу двух дзён святкавання служыў у канфесіянале і прамаўляў прыгожыя навукі для вернікаў.

Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам

Між іншым падзялілі радасць святкавання ксёндз Ян Крэміс, пробашч парафіі Святога Духа з Мінска, і ксёндз Мікалай Ліпскі з Лучая, што на Пастаўшчыне, і ўзначальвалі Святочныя Літургіі.

Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам

Вернікі адчулі яскравае сведчанне прыгажосці і ўзнёсласці хрысціянскай Літургіі ва ўсходнім абрадзе, падчас Акафісту да святога Яна Хрысціцеля, які праводзілі айцец Дзмітрый і айцец Аляксандр, якія удзельнічалі ва ўрачыстасці разам з хорам Ўніяцкай царквы з г. Віцебска і г. Полацка.

Падчас святкавання адбывалася Ружанцовая малітва за сем’і, моладзь і дзяцей каля Мосарскіх капліцаў, малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры і літанія да святога Юстына. А ўвечары, дзякуючы дапамозе раённай улады, госці свята прынялі ўдзел у святкаванні “Купалля” – народнага гуляння.

Кульмінацыяй святкавання была візітацыя парафіі Яго Эксцеленцыяй ксяндзом біскупам Уладзіславам Блінам – Ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі. Шмат радасці адчулі вернікі вітаючы на свяце іерарха – пастыра дыяцэзіі. Старшыня парафіяльнай рады ўручыў ключ ад касцёла, бо біскуп – пробашч усіх касцёлаў дыяцэзіі, парафіяне віталі шаноўнага біскупа духмяным караваем, хлебам з соллю і кветкамі.

Ва ўрачыстай Святой Літургіі таксама ўдзельнічаў і ксёндз дэкан Кшыштаф Сілкоўскі і айцец Вальдэмар Куява, францішканін з Удзела, пасля якой адбылася працэсія вакол касцёльнага парку.

Парафіяльны фэст і Адпуст, дзякуючы ксяндзу Пралату Кшыштафу Мянкіне, упрыгожыў узнёслым спевам хор “Fiat” з парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Язафата Кунцэвіча ў г. Мёры.

Яго Эксцеленцыя біскуп Уладзіслаў Блін падзякаваў усім вернікам за шчырую веру і малітву і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.

Усе прысутныя на свяце былі вельмі ўсцешаны і, ўшанаваўшы святыя рэліквіі, як і штогод, адчулі супакой і прынялі Божую ласку, каб праз год зноў прыйсці да святога алтара ў Мосарскім касцёле і ўзнесці малітвы падзякі, праслаўлення і просьбы да Ўсемагутнага і Найвышэйшага Бога праз заступніцтва святых мучанікаў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Kazimierz  
      27/Чэрвень/2012 у 16:43

      ...wspaniale swieto..!

    Каментаваць