Няўдача “Універсітэта”

За апошнія сем дзён віцебская жаночая каманда вышэйшай лігі па футболе ”Універсітэт” правяла тры сустрэчы. З іх – адна перамога і дзве паразы.

У мінулую нядзелю нашы дзяўчаты атрымалі перамогу на выяздзе над “Вікторыяй” (Воранава) з лікам 5:1. А ў сераду віцеблянак ужо ў гасцях чакала параза ад магілёўскай “Надзеі” з сухім лікам 0:5.

Не пашанціла “Універсітэту” і сёння на сваім полі. Віцяблянак перайграла “Зорка-БДУ”. Да сярэдзіны другога тайма, калі гаспадаркі поля саступалі 0:1, яшчэ была нейкая надзея, што ў іх атрымаецца згуляць ўнічыю. Але за астатні час яны прапусцілі тройчы – 0:4.

Пасля 13-га тура “Універсітэт” з дзесяці каманд удзельніц чэмпіяната займае сёмы радок турнірнай табліцы.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць