Фотафакт. У Віцебску з’явіўся помнік патрыярху Алексію II

У Віцебску з’явіўся помнік патрыярху Маскоўскаму і ўсёй Русі Алексію II. Пакуль ён нідзе не ўсталяваны, а знаходзіцца на захоўванні ў двары рэзідэнцыі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
У Віцебску з’явіўся помнік патрыярху Алексію II. Фота Сержука Серабро

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы пакуль ніяк не каментуюць магчымыя месца ўсталявання і час адкрыцця помніка. У той жа час, як заўсёды бывае праз недахоп інфармацыі, у Віцебску сталі з’яўляцца розныя версіі і чуткі. Па адной з іх, помнік патрыярху могуць усталяваць перад саборам на Успенскай горцы на месцы знакамітага ў горадзе крыжа.

У Віцебску з’явіўся помнік патрыярху Алексію II. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў Віцебску раней быў усталяваны помнік іншаму царкоўнаму іерарху — Папу рымскаму Яну Паўлу ІІ. Ён знаходзіцца ў двары касцёла Езуса Міласэрднага.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ