Падчас святкаванняў у Віцебску затрымалі маладафронтаўца

3 ліпеня падчас святкавання ў Віцебску Дня Рэспублікі ў раёне ЗАГС за раздачу ўлётак кампаніі за байкот выбараў “Ігнор-2012” быў затрыманы Яўген Гуцалаў, сябра “Маладога фронта” — моладзевай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі.
Яўген Гуцалаў. Фота з асабістай старонкі ВКонтакте

Пасля затрымання хлопца даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска, а адтуль, пасля складання пратакола, у ізалятар часовага ўтрымання. Там спадара Гуцалава будуць утрымліваць да суда, які павінен адбыцца заўтра.

Пакуль невядома, у якім правапарушэнні абвінавачваецца маладафронтавец. Родныя хлопца кажуць, што Яўген хворы на бранхіальную астму, і ў душнай камеры падчас моцнай спёкі яму можа стаць дрэнна.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ