Праграма святочных імпрэз да 125-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Віцебску

Віцебск з 6 па 8 ліпеня будзе адзначаць юбілей свайго самага знакамітага і ўлюбёнага мастака. Праграму сёлетняга Шагалаўскага свята прапануем ніжэй.

6 ліпеня, пятніца

16.00, краязнаўчы музей – вернісаж выставы “Перажыванне” мастакоў з Санк-Пецярбурга

17.00, мастацкі музей – вернісаж выставы “Прысвячэнне Марку Шагалу” маскоўскага музея “Дом Бурганова”

7 ліпеня, субота

11.00, Старасямёнаўскія могілкі – ускладанне кветак на магілу Юдэля Пэна

12.00, мастацкі музей – вернісаж выставы адной карціны. “Партрэт Марка Шагала” працы Юдэля Пэна (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Мінск)

14.00-17.00, вуліца Пакроўская – свята “У гасцях у Марка і Бэлы”:
14.00 – ускладанне кветак да помніка М.Шагалу ў пачатку вуліцы Пакроўскай
14.15-15.00 – шпацыр па вуліцы Пакроўскай
15.00-16.30 – літаратурна-музычны вечар у дворыку дома-музея М.Шагала на Пакроўскай
14.00-17.00 – спецыяльнане гашэнне паштовай маркі, прысвечанай юбілею М.Шагала

8 ліпеня, нядзеля

12.00, Арт-цэнтр М.Шагала – прэм’ера дакументальнага фільма “Нерэальная рэальнасць”
(2012 г.). Творчая сустрэча са здымачнай групай фільма

16.00, абласная філармонія – музычна-драматычная пастаноўка “Сны над Віцебскам” у выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард” (Мінск)

17.00, драмтэатр імя Я.Коласа – перасоўная выстава “Па слядах Шагала ў Ізраілі”, арганізаваная Ізраільскім культурным цэнтрам пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі

18.00, драмтэатр імя Я.Коласа – спектакль “Палёты з анёлам” (пастаноўка Валерыя Анісенка)

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ