Купалле віцябляне адзначаць разам з латышамі

Заўтра, 7 ліпеня, у віцебскім парку Мазурына будзе зырка гарэць вогнішча, а дзяўчаты пойдуць шукаць чароўную папараць-кветку і пускаць па рацэ вянкі з шыкоўных летніх красак - гадаць на жаніхоў. Разам з беларусамі народнае свята Купалля адзначаць і латышы – праграму падрыхтавалі Цэнтр культуры "Віцебск" і Цэнтр латышскай культуры Даўгаўпілса. Далучайцеся!

Купалле ў Мазурына расцягнецца на палову дня. Вось праграма:

12.00-13.00 – канцэрт калектываў Цэнтра латышскай культуры Даўгаўпілса (фальклорная група песні і танца «Сватра», дзіцячая вакальная студыя «Перлітэс», група прафесійнага аркестра духавых інструментаў «Даўгава»)

12.45 – забаўляльная праграма для дзяцей у выкананні Народнага тэатра гульні Цэнтра культуры "Віцебск" (конкурсы, гульні, загадкі, танцы)

13.15-15.00 – канцэрт віцебскіх калектываў (ансамбль танца «Лявоніха», харэаграфічны ансамбль "Зорька", ансамбль танца “Непоседа”, дзіцячая студыя эстраднай песні «Форум», тэатр песні і музыкі «Простор»)

15.00 – майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў

15.15 – запальванне святочнага вогнішча; купальскі танцавальны флэш-моб (віцебскі ансамбль танца «Лявоніха» і фальклорная група песні і танца “Сватра” выканаюць харэаграфічныя кампазіцыі, вывучаныя на сумесным майстар-класе)

16.00-17.00 – канцэрт беларускай групы «Дрозды»

17.00-18.00 – паказальныя выступленні конна-спартыўнага клуба «Калипсо»

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

5 каментарыяў

  1. MadneSS  
    6/Ліпень/2012 у 17:47

    "15.15 – запальванне святочнага вогнішча; "
    Они б ещё в 7 утра зажгли, вроде как ночью отмечать надо...

  2. Иванна Иванова  
    6/Ліпень/2012 у 22:12 1

    Кстати - это наша "Лявониха" в Даугавпилсе в апреле этого года. Вместе с латышами.

  3. Иванна Иванова  
    6/Ліпень/2012 у 22:21 2

    И, кстати - отзывы о наших были очень лестные. Даже в новостях Даугавпилса показали (в отличии от нас...)

    [video]http://www.youtube.com/watch?v=NaXJmAxsOa8&feature=player_embedded[/video]

  4. Мука Лудак  
    6/Ліпень/2012 у 22:44 3

    MadneSS пісаў:

    “15.15 – запальванне святочнага вогнішча; ”
    Они б ещё в 7 утра зажгли, вроде как ночью отмечать надо…

    Ночью атмичаць идэолухтичэски ниправильна. Трэба днём!

  5. Мука Лудак  
    6/Ліпень/2012 у 22:47 4

    Когда в стране не всё нормально с политикой и экономикой надо побольше всяких праздников устраивать, чтоб толпу развлекать. Чтоб смотрели в небо, задрав рожи на святочный салют и ни о чём таком не думали... Поэтому у нас по любому поводу праздники да гулянья. А может оно и хорошо.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: