Саветчына і пудзілы – трэнд сёлетніх кірмашоў на «Славянскім базары»

Рамеснікі і гандляры ў славутым “Горадзе майстроў” на “Славянскім базары” кожны год стараюцца чымсьці здзівіць жыхароў і гасцей Віцебска. Сёлетняй “фішкай” сталі савецкія лозунгі, плакаты ды іншая атрыбутыка, а таксама пудзілы лясных звяроў і птушак.

У гэтым годзе кірмашы рамеснікаў разгарнуліся ажно ў трох месцах: у культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола Віцебска “Дзвіна”, на вуліцы Суворава і ў парку Пераможцаў. У апошнім – упершыню. Свае падворкі выставілі ўсе рэгіёны Віцебшчыны.

Месцамі “Горад майстроў” нагадвае парк савецкай эпохі. Асабліва, як ні дзіўна, пастараліся палачане. У полацкім падворку на Суворава на возе сядзіць мужчынка, над ім плакат “Кто работает в колхозе, в хлебе не нуждается”. Тут жа напамін аб калектывізацыі, Першамаі, пяцігодках. Мужыкі п’юць піва ў павільёне пад заклікам “Пролетарии всех стран, соединяйтесь!”.  А той, кім сапраўды могуць ганарыцца палачане, - Скарына, знаходзіцца пад густым шашлычным дымам.

Але яшчэ большую “фантазію” праявілі гаспадары павільёна каля “Трох штыкоў” на плошчы Перамогі – тут можна выпіць пад плакатами «Родина-мать зовет!» і «Дойдем до Берлина». Сапраўдны здзек над подзвігам нашых дзядоў.

Між іншым,  паабедаць "на хуткую руку" ў шапіках у парку Пераможцаў не грэбуюць нават аблвыканкамаўскія чыноўнікі.  У адным з павільёнаў сустрэлася жанчына, на якую ніколі не падумаў бы, што яна будзе есці з пластыкавых талеркі і стаканчыка.

Пудзілы – дзікоў, глушца, аленя, зайца – сустракаюцца ў парку Пераможцаў амаль праз крок. За сімвалічную плату – тысячу рублёў – побач з мёртвымі жывёламі можна сфатаграфавацца. Добра, што на такой спякоце пудзілы не псуюцца…

У пачатку Суворава, каля Уваскрасенскага храма, з’явілася графіці агромністымі літарамі “Віцебск-2012”. Напэўна, для тых, хто згубіцца ў часе і прасторы ад бяссонных гулянак. А на каналізацыйных люках – цяпер рознакаляровыя выявы васількоў.  Калі раней ніхто не заўважаў, колькі на вуліцы гэтых люкаў, то зараз на іх толькі акцэнтавалі ўвагу. Прыгожага мала: каналізацыя з сімвалам “Славянскага базара”.

Адным словам, у наш прыгожы, месцамі нават выкшталцоны Віцебск прышоў, як кажуць у народзе, “славянскі бардак”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

12 каментарыяў

  1. dobry  
    12/Ліпень/2012 у 9:01

    Але яшчэ большую “фантазію” праявілі гаспадары павільёна каля “Трох штыкоў” на плошчы Перамогі – тут можна выпіць пад плакатами «Родина-мать зовет!» і «Дойдем до Берлина». Сапраўдны здзек над подзвігам нашых дзядоў.

    Ганьба. Я лічу "адказныя асобы" павінны з гэтым нешта зрабіць.

  2. Тутэйшы  
    12/Ліпень/2012 у 9:30 1

    Подскажите где в "Городе мастеров" можно купить Беларуский БРЫЛЬ?

  3. Яна Ільіна  
    12/Ліпень/2012 у 9:47 2

    @ Тутэйшы:
    Па-мойму, шмат дзе. Пахадзіце па "Задзвінню".

  4. Яна Ільіна  
    12/Ліпень/2012 у 9:47 3

    @ dobry:
    "Адказным асобам" абы грошы з гэтага фестываля атрымаць.

  5. Тутэйшы  
    12/Ліпень/2012 у 10:00 4

    @ Яна Ільіна:
    Дзякую.

  6. Яна Ільіна  
    12/Ліпень/2012 у 10:42 5

    Людзі, напішыце, як вы разумееце сэнс лозунга “Кто работает в колхозе, в хлебе не нуждается”?
    Пры ўсёй сваёй творчай фантазіі - не даганяю...
    Гэта што значыць, калгаснік жыве толькі адной працай? Ці ён можа браць з калгаса ўсё, што дрэнна ляжыць, і прадукты не набываць? Ці ён такі багаты і сыты, што яму можна пазайздросціць?

  7. Сяржук Серабро  
    12/Ліпень/2012 у 11:34 6

    Яна Ільіна пісаў:

    @ Тутэйшы:
    Па-мойму, шмат дзе. Пахадзіце па “Задзвінню”.

    Саламяных капелюшоў і ўвогеле пляценне з саломкі я не бачыў у задзвінні. У асноўным кітайшчына нейкая. 8(

  8. goga  
    12/Ліпень/2012 у 13:56 7

    Учора там быу-неяк сёлета слабавата. Але дзежку сабе купиу дубовую...

  9. Яна Ільіна  
    12/Ліпень/2012 у 16:32 8

    goga пісаў:

    дзежку сабе купиу дубовую…

    Клас! А што будзеце з ёй рабіць? Агуркі саліць, капусту квасіць?

  10. goga  
    12/Ліпень/2012 у 16:58 9

    Для капусты. Для гуркоу ды грыбоу былi ядлауцовыя, тэж невялiкiя для халадзiльнiка....

  11. Сергей  
    13/Ліпень/2012 у 18:41 10

    Есть два билета на концерт Фестиваль без границ (Израиль) - 5 ряд места посередине. В воскресенье в 17-00

    http://vk.com/id14701463

  12. лесавік  
    13/Ліпень/2012 у 20:28 11

    @ Яна Ільіна:
    Сэнс - у калгаснікаў заўсёды хлеб на стале, у некалгаснікаў-адзінаасобнікаў, задушаных несумернымі падаткамі як прыйдзецца...Уступайце ў калгасы, несознательные элементы...

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: