У Наваполацку мыюць за вершы па-беларуску

У Наваполацку мыюць не за грошы, а за вершы беларускіх класікаў. Мясцовая суполка “Таварыства беларускай мовы” прыдумала акцыю: з цябе – твор на памяць, з нас – гарачы душ, гарбата ці кава з пячывам, а ў дадатак яшчэ і сувенір.

Справа ў тым, што ў горадзе нафтахімікаў адключылі гарачую ваду. Але ў некаторых мікрараёнах яна ўсё ж засталася. Вось ТБМ і вырашыў дапамагчы гараджанам, якім надакучыла мыцца ў тазіках і начоўках, вырашыць гэту праблему.  Душ, у якім можна з камфортам памыцца, расплаціўшыся вершам, знаходзіцца на кватэры аднаго з сяброў суполкі ТБМ.

Жадаючаму памыцца трэба ведаць на памяць адзін верш. Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У іх сёлета юбілеі: 130-годдзе з дня нараджэння песняроў і 100 год, як нарадзіўся Танк.

Цікава, што яшчэ літаральна пазаўчора плата за ўваход была вышэйшай – гаспадар душа патрабаваў не адзін, а тры вершы. Класікаў нацыянальнай літаратуры дэкламуюць у вопратцы, жартуюць арганізатары. Але песні на іхнія вершы можна спяваць і аголеным - у душы.

Звяртацца сюды: http://vk.com/id101460341


Меткі: , ,

Падобнае

    15 каментарыяў

    1. dobry  
      13/Ліпень/2012 у 8:53

      Мэта высакародная і зразумелая. Але ўвасабленне... Дурдомам папахвае.

    2. Яна Ільіна  
      13/Ліпень/2012 у 9:12 1

      Людзі "развлекаюцца", як умеюць. У іх жа ў Напаполацку няма такога ліпеньскага атрыкцыёна, як у нас. 🙂
      А ўвогуле ў такім спосабе папулярызаваць беларушчыну ёсць нешта ад вар'яцінкі.

    3. Arafat  
      13/Ліпень/2012 у 9:49 2

      А нельзя ли посмотреть фотку реального душа члена общины?

    4. dobry  
      13/Ліпень/2012 у 10:37 3

      @ Arafat:

      Это и есть реальный душ члена общины. Яны ж (беларускамоуныя апазицыянеры) палучають мильёны денех з западу.

    5. dobry  
      13/Ліпень/2012 у 10:45 4

      Яна Ільіна пісаў:

      ў такім спосабе папулярызаваць беларушчыну ёсць нешта ад вар’яцінкі.

      Я лічу гэта не вар’яцінкай, а дыскрэдытацыяй самой ідэі адраджэння. І так справы на гэтым фронце катастрафічныя. Горш няма куды.

    6. tarkus  
      13/Ліпень/2012 у 10:58 5

      >Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.

      Пашто Быкава обидели?

    7. dobry  
      13/Ліпень/2012 у 11:04 6

      tarkus пісаў:

      Пашто Быкава обидели?

      Дык вроде как он прозаик, не поэт.

    8. Яна Ільіна  
      13/Ліпень/2012 у 11:27 7

      dobry пісаў:

      Пашто Быкава обидели?

      Гэта ж тонкі гумар. Кіраўнік дзяржавы некалі прыпісаў Быкаву вершы.

    9. dobry  
      13/Ліпень/2012 у 12:02 8

      @ Яна Ільіна:
      @ tarkus:

      Во я тундрааа!!! Прашу прабачэння. Я і забыўся, што унас ў краіне толькі аднаму чалавеку ўдалося азнаёміцца ​​з вершамі Быкава. Верагодна падчас тура па скарынаўскіх месцах Пецярбурга. 😆

    10. Litvin  
      13/Ліпень/2012 у 14:27 9

      dobry пісаў:

      Дык вроде как он прозаик, не поэт.

      "....ну вы ищо мине будите учыть, што Быкав сцихов не писал. Я Быкава у школе учыл и нада сказать очэнь не плоха учыл...." :mrgreen:
      А вы говорите прозаик

    11. ук рб  
      13/Ліпень/2012 у 18:20 10

      А ці можна скарыстацца прыбіральняй за беларускі верш ці апавяданне? Ці дзеля гэтага трэба вучыць верш Рубінава (ну пра дух з туалетішча... )

    12. zloy  
      13/Ліпень/2012 у 21:35 11

      @ dobry:
      Не магу з Вамі пагадзіцца. На мой погляд - у цяперашняй сітуацыі і такія меры прымальныя (для адраджэння цікавасці да мовы). Хоць вядома - у адсутнасцi гарачай вады рэдкая штодня-потная аўтобусная птушка пагодзіцца вывучыць беларускі верш дзеля змяншэння водару - але! - Спроба - не катаванне ...... (нічога не маю супраць духмяных аўтобусных птушак - гэта народ, пры чым - працоуны, а народ трэба выхоўваць з ранніх пазногцяў i тое -- стагодзямi .....) Сімвалічны сэнс добры - змый саудэпаускi бруд і паспрабуй стаць чалавекам - хай на некалькі гадзін ....
      Яне -- дзякуй за навiну.

    13. dobry  
      14/Ліпень/2012 у 7:48 12

      zloy пісаў:

      @ dobry:
      Сімвалічны сэнс добры - змый саудэпаускi бруд і паспрабуй стаць чалавекам - хай на некалькі гадзін ….

      Пра гэта я і не падумаў. З такім пунктам гледжання не магу не пагадзіцца. Уважуха, табе, злы.

    14. Яна Ільіна  
      14/Ліпень/2012 у 8:04 13

      zloy пісаў:

      дзякуй за навiну.

      Мне - няма за што. Дзякуй навапалачанам за іхні крыатыў. Хоць, як асабіста на мой погляд, акцыя з адценнем вар'яцтва.
      А навіна гэта пасля "ННВ" з'явілася яшчэ на трох СМІ. А мо, і болей. Прынамсі, я на трох бачыла. Так што наваполацкія баншчыкі-аматары паэзіі зараз вядомыя на ўсю Беларусь. Калі мясцовыя не ідуць да іх мыцца, дык турысты, можа, стануць кліентамі.

    15. Маша  
      14/Ліпень/2012 у 14:15 14

      @ Яна Ільіна:
      А да "ННВ" яшчэ на трох. 😉

    Каментаваць