Сяргей Каваленка папрасіў вызваліць яго з калоніі

«Прашу мяне вызваліць» — прашэнне аб памілаванні з такім тэкстам напісаў палітзняволены Сяргей Каваленка. Пра гэта СМІ паведаміў яго бацька, які бачыўся з сынам у Магілёўскай папраўчай калоніі №19.
Сяргей Каваленка папрасіў вызваліць яго з калоніі. Фота Сержука Серабро

Пры гэтым, па словах Аляксандра Каваленкі, сваёй віны яго сын не прызнаў. Акрамя бацькі з Сяргеем Каваленкам бачыўся брат Віталь, а таксама зараз працягваецца спатканне палітвязня з жонкай і сынам.

Сяргей Каваленка быў асуджаны да "хатняй хіміі" за ўзняты ў 2010 годзе на Раство Хрыстова нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай навагодняй ёлцы ў Віцебску. У 2012 годзе за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання ён быў адпраўлены ў калонію на 2 гады і 1 месяц.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка прызнаны міжнароднымі арганізацыямі палітвязнем.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ