“Віцебск” і “Слуцк” памяняліся месцамі

Параза ў сябе дома ад футбольнага клуба “Слуцк” каштавала “Віцебску” страты другога радка турнірнай табліцы. Случакі павезлі дадому сухую вікторыю 0:3. Прычым мяч у нашых варотах пабываў тройчы на працягу апошніх 15 хвілін першага тайма.

Пасля другога ўзяцця варот віцебскія фаны спрабавалі воклічам ”Верым у каманду!” падбадзёрыць гаспадароў поля. Але віцябляне не спяшаліся ісці наперад. І былі асвістаны нешматлікай публікай.

Пасля трэцяга гола, які заляцеў у кампенсаваны час, віцебскім футбалістам давялося і ўвогуле пачуць: “Позор!”. Упершыню падчас хатняй сустрэчы (прынамсі, на маёй памяці) фаны “Віцебска” праспявалі песню беларускага гурта N.R.M. “Тры чарапахі”.

Зараз віцябляне і случакі памяняліся месцамі. Клуб з Міншчыны падняўся на другі радок, “Віцебск” – чацвёрты. Ад першага месца, якое пасля ўчорашняй перамогі заняў магілёўскі ”Днепр”, яго аддзяляюць тры ачкі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ