У Віцебску з’яўляюцца 3D-графіці

На асфальтавых дарожках Віцебска пачалі з’яўляцца малюнкі з ілюзіяй аб’ёмнасці. Незвычайныя творы стварае студыя “Duedro” (“Двуграннік”).
У Віцебску з’яўляюцца 3D-гафіці. Фота Сержука Серабро

5 жніўня аб’ёмны малюнак дзяўчынкі з маскай брамніка і бензапілой з’явіўся на пешаходнай дарожцы ўздоўж вуліцы Чкалава паміж кінатэатрам “Брыганціна” і Чкалаўскім рынкам. Мінакі ахвотна фатаграфаваліся побач з вырасшай з асфальта гераіняй невядомага слэшара.

У Віцебску з’яўляюцца 3D-гафіці. Фота Сержука Серабро

Па подпісу пад графіці “Народныя навіны Віцебска” знайшлі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте суполку стваральнікаў 3D-малюнкаў. Гэта два 19-гадовых хлопцы з Віцебска — Кірыл Кулікоў і Стас Рабунскі. Абодва яны навучаюцца дызайну — Кірыл у ВДТУ, а Стас у БДУ.

У Віцебску з’яўляюцца 3D-гафіці. Фота Сержука Серабро

Калі меркаваць па альбому суполкі, дзяўчынка з беназапілой — далёка не першы твор “Двугранніка”. У Вконтакте змешчаныя фотаздымкі каля 20 графіці, створаных на вуліцах Віцебска. Сярод іх, напрыклад, аб’ёмны “постэр” “Славянскага базара ў Віцебску”, намаляваны каля амфітэатра пад час фестываля.

Акрамя таго хлопцы ўжо выйшлі на міжнародную арэну — на I Міжнародным фестывалі вулічнага мастацтва “Фарбы Пецярбурга”, які праходзіў з 30 чэрвеня па 1 ліпеня, яны заваявалі другое месца.

Вулічныя малюнкі з пэўнай кропкі выглядаючыя аб’ёмнымі, якія таксама называюць madonnari, віцебскія мастакі робяць пры дапамозе крэйды і пастэлі, таму яны, нажаль, вельмі недаўгавечныя. Затое такія графіці не наносяць ніякай шкоды навакольнаму асяроддзю і гарадской маёмасці.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ