У Глыбокім з’явіцца галерэя бюстаў знакамітых ураджэнцаў гэтага краю

Да Дня беларускага пісьменства, якое будзе святкавацца 2 верасня, у Глыбокім на плошчы 17 Верасня з’явіцца скульптурная галерэя, на якой будзе ўвекавечана памяць аб знакамітых ураджэнцах гэтага краю.

Тут збіраюцца ўстанавіць бюсты генеральнага канструктара авіятэхнікі Паўла Сухога, фалькларыста і мастака Язэпа Драздовіча, журналіста і лінгвіста, які адрадзіў іўрыт у якасці размоўнай мовы, Эліэзэра Бэн-Іегуды, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. Раней паведамлялася, што пачэснае месца ў галерэі зойме і бюст прэм’ер-міністра БНР Вацлава Ластоўскага.

Да свята ў Глыбокім рыхтуюць, рамантуюць, добраўпарадкаваюць каля 100 аб’ектаў.
Сярод іх будынкі гарадскога Дома культуры, гарадскога цэнтра культуры з тэатральнай залай імя І.Буйніцкага, гісторыка-этнаграфічны музей, дзіцячая школа мастацтваў, будынак былой бібліятэкі. Акрамя таго, новы выгляд будзе ў многіх крам, школ, гімназіі, мясцовага ліцэя, гарадскога стадыёна, раённай паліклінікі.

Дзень беларускага пісьменства глыбачане сустрэнуць з фантанам. Гэта навінка для райцэнтра.

Паводле БелТА.


Меткі: , , , , , , ,

Падобнае

    8 каментарыяў

    1. acrid71  
      11/жнівень/2012 у 11:36

      Создатель иврита-небольшой перебор.:mrgreen:

    2. Яна Ільіна  
      11/жнівень/2012 у 12:10 1

      @ acrid71:
      Дзякуй, выправіла, сапраўды перабор, і не малы. 🙂

    3. ПИТОН  
      11/жнівень/2012 у 12:35 2

      Ну если администрация Глубокого поставит бюст Вацлову Ластовскому,то не всё потеряно для нашей страны.

    4. Alex  
      11/жнівень/2012 у 15:20 3

      Что-то совсем непонятное. Откуда в Глубоком столько объектов культуры - целых 100? Откуда такие грошики? И скульптуры - они что? В материале? В Витебске это не по карману, а в Глубоком так и да? Это какая-то дэза?

    5. Яна Ільіна  
      11/жнівень/2012 у 15:50 4

      Alex пісаў:

      целых 100?

      Маецца на ўвазе ўсіх будынкаў у горадзе, якія рамантуюць да свята. Сюда, трэба думаць, уваходзяць і жылыя дамы. Так звычайна бывае ў малых гарадах, куды прыходзіць вялікае прапагандысцкае свята.

    6. Яна Ільіна  
      11/жнівень/2012 у 15:53 5

      Канешне ж, у гэтым хуткасным добраўпарадкаванні здараюцца і ляпы: http://westki.info/blogs/13556/dzen-pismennasci-novyya-nadpisy-na-myazhy-dvuh-rayonau

    7. goga  
      11/жнівень/2012 у 16:59 6

      Alex пісаў:

      Откуда в Глубоком столько объектов культуры - целых 100?

      -------- Пше прашам, слово "культуры " вставили Вы. А насчёт кол-ва ремонтируемых,реставрируемых и пр. объектов ,как заметила автор, к "праздникам" - это невозможно досконально определить. Потому что считают всё,чего коснётся рука строителя,потом округляют в большую сторону и всё-очень впечатляющие цифры для отчёта.Забор возле сельпо покрасили- отремонтированный объект. Скамейку или навес на остановке -тоже. И т.д. и т.п. Когда в Орше готовились к "дажинкам", заявили столько объектов,что местные жители никак не могли понять - а где столько сделано ??? Хотя надо сказать город преобразился .

    8. Юрий Ш  
      11/жнівень/2012 у 20:36 7

      Облепить пенопластом и сайдингом и вставить белые пластиковые окна, не значит благоустроить, правильней писать, изменили вид, отделали, изуродовали как черепаху...

    Каментаваць