Рыбалка прадзедаўскім спосабам і збіранне бульбы на хуткасць

Такія выпрабаванні чакаюць удзельнікаў сёлетняга абласнога этапу рэспубліканскага праекта "Уладар сяла", які пройдзе 18 жніўня ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна.

У ім возьмуць удзел амаль 20 сем’яў. Канкурсантам трэба паказаць свае творчыя і спартыўныя таленты. Здаецца, дробязь – стварэнне букета. Але ж букет павінен быць дызайнерскім! І гэта только кветачкі. Бо яшчэ трэба будзе прыгатаваць нейкую арыгінальную страву, сячы дровы, ездзіць на кані, працаваць на млыне, збіраць бульбу на хуткасць, насіць ваду з дапамогай каромысла, майстраваць птушыныя клеткі, лавіць рыбу голымі рукамі. Як калісьці нашы прадзеды. Праўда, продкі рабілі гэта ў рэках і азёрах, а канкурсанты будуць дэманстраваць свой спрыт у імправізаваным акварыуме глыбінёй каля 60 см.

Пераможца прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе праекта “Уладар сяла”, які пройдзе ў верасні ў Горках Магілёўскай вобласці.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць