Рандэву на агітпляцоўцы

Віцебскі гарвыканкам вызначыў месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі, а таксама памяшканні для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі. Больш за ўсё такіх пляцовак чамусьці ў Першамайскім раёне Віцебска. “Месцы сустрэчы” зблытаць будзе нельга – вызначана ўсё да драбніц – такіх, як нумар класа ў школе ці скрыжаванне ў паркавай алеі.

Усяго ў Віцебску прызначана 16 пляцовак на адкрытым паветры, дзе патэнцыйныя парламетарыі ці іх давераныя асобы могуць праводзіць перадвыбарчую агітацыю. Гэтак, у наступных месцах можна абсалютна законна хваліць на ўсе лады свайго кандыдата, які хоча паўтарыць свой тэрмін у беларускім парламенце новага склікання ці збіраецца ўпершыню паспрабаваць дэпутацкага хлеба:

на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна:

каля сцэнічнай пляцоўкі ў парку Мазурына (вул. Мазурынская, 1);
пляцоўка перад клубам ААТ «Кераміка» (вул. Гагарына, 105а);
агітпляцоўка (вул. Смаленская, 4 корп. 3);
агітпляцоўка (вул. Лазо, 7);
агітпляцоўка (вул. Праўды, 63, корп.1);
спартыўная пляцоўка за магазінам «Фрунзенскі» (пр-т Фрунзэ, 72).

на тэрыторыі Чыгуначнага раёна:

парк культуры і адпачынку Чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі;
пляцоўка каля «Палаца культуры г.п.Руба» (вул. Цэнтральная, 7);

на тэрыторыі Першамайскага раёна:

парк імя 30-годдзя ВЛКСМ (за школай алімпійскага рэзерву «Камсамолец») у раёне скрыжавання алей;
пляцоўка перад будынкам адміністрацыі прадпрыемства «Віцебскі кандытарскі камбінат “Віцьба”;
пляцоўка перад культурна-дзелавым цэнтрам «Першамайскі» (вул. М.Горкага, 120);
агітпляцоўка (вул. Чкалава, 25, корп. 3);
агітпляцоўка (пр-т Будаўнікоў, 18, корп. 1);
агітпляцоўка (пр-т Маскоўскі, 11, корп. 2);
агітпляцоўка (вул. 1-я Зарэчная, 5);
агітпляцоўка (пр-т Маскоўскі, 39).

Можна сустрэцца з электаратам і пад дахам. Сходы і сустрэчы не разгоняць у наступных месцах:

на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна:

чытальная зала бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу лёгкай прамысловасці (вул. Гагарына, 39);
канферэнц-зала Віцебскага абласнога дыспансера спартыўнай медыцыны (вул. Даватара, 3, корп.1);
навучальны клас гімназіі №3 Віцебска імя А.С.Пушкіна (вул. Праўды, 57);
навучальны клас СШ №22 Віцебска (пр-т Куйбышава, 42);
навучальны клас СШ №28 Віцебска (вул. «Праўды», 43);
клубнае памяшканне ЖЭУ №14 (ул.Берасценя, 6);

на тэрыторыі Чыгуначнага раёна:

актавая зала Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледа (вул. Кірава, д.11);
актавая зала гімназіі №6 (вул. 3-я Ціраспальская, д.9);
кабінет №6 СШ №15 Віцебска (г.п. Руба, вул. Цэнтральная, 12);

на тэрыторыі Першамайскага раёна:

актавая зала Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна Віцебска» (вул. М. Горкага, 59в);
актавая зала СШ № 24 г.Віцебска» (вул. 2-я Прибережная, 1);
рэкрэацыя 2 паверха СШ №43 г.Віцебска (вул. Шмырова, 30);
актавая зала СШ №25 г.Віцебска (вул. Чкалава, 22);
актавая зала СШ №42 Віцебска (вул. П.Броўкі, 23а)
актавая зала СШ №45 Віцебска (вул. Чкалава, 47а);
актавая зала СШ №46 г.Віцебска (вул. Багатырова, 5);
актавая зала гімназіі №8 г.Віцебска (вул. Чкалава, 32 корп.7);
актавая зала гімназіі №5 г.Віцебска (вул. Чкалава, 19а);
актавая зала гімназіі №9 г.Віцебска (пр-т Маскоўскі, 41а);
актавая зала ў адміністрацыйным памяшканні ЖЭУ №22 (пр-т Будаўнікоў, 26/13);
вялікая зала культурна-дзелавога цэнтра «Першамайскі» (вул. М. Горкага, 120).

А ці збіраецеся вы пайсці на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты па сваім месцы жыхарства? Ці ведалі вы, што міні-сцэны ў віцебскіх дварах, дзе праходзяць канцэрты падчас святаў мікрараёна, называюцца агітпляцоўкамі? Ці сочыце вы ўвогуле за навінамі галоўнай палітычнай падзеі гэтай восені?


Меткі: , , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Сесицкий Сергей  
      16/жнівень/2012 у 9:53

      ух ты, какой разгул демократии...даже в Мазурино дятлов и белочек можно агитировать...а вообще, следовало время агитации еще ограничить...эдак с 2 до 5 часов утра...ну, чтоб вообще весялуха была...

    2. Яна Ільіна  
      16/жнівень/2012 у 10:02 1

      @ Сесицкий Сергей:
      А мне больше всего любопытно: будет ли кто-нибудь на эти "агитплощадки" ходить и слушать кандидатов?
      Вот, казалось бы, что об этой предвыборной кампании писать? Все же наперед известно. Скучно, вяло, предсказуемо, без интриг - в общем, как всегда.
      Но, нет, все же разбудили, если не гражданскую сознательность, то журналистское любопытство. Надо будет посмотреть... Если, конечно, более интересная тема не увлечет. 🙂

    3. woman  
      16/жнівень/2012 у 10:16 2

      Я вообще люблю смотреть новости и все новостные события. Ежедневно просматриваю домашнюю прессу и сайты различных газет.

    Каментаваць