Феерверкі вылезлі бокам

Пракурор патрабуе пакараць былога віцэ-губернатара Віцебшчыны Леаніда Кавалёва 7 гадамі калоніі.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся суд над былым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, а яшчэ раней першым сакратаром ЦК БРСМ Леанідам Кавалёвым. Суд пачаўся яшчэ ў мінулым годзе, але толькі 22 жніўня з’явілася першая афіцыйная інфармацыя па гэтай справе. А ўжо сёння адбылося апошняе пасяджэнне: бакі выступілі ў спрэчках, абвінавачаныя — з апошнім словам.

Леаніда Кавалёва абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару службовай асобай).

Таксама па справе праходзіць грамадзянін Эстоніі Каал Гунар. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 430 арт., а таксама арт. 16 ч. 6 КК (пасобніцтва).

У справе фігуруе сума хабару ў 2,5 тыс. еўра. Па версіі абвінавачвання, гэтыя грошы грамадзянін Эстоніі ў якасці пасярэдніка перадаў ад дырэктара фірмы, якая займаецца арганізацыяй феерверкаў, Кавалёву.

Гэта нібыта «ўдзячнасць» за выключнае права на арганізацыю феерверкаў на масавых мерапрыемствах на Віцебшчыне ў 2010-ым. Перадача грошай ішла пад кантролем КДБ. Бо дырэктар фірмы напісаў заяву пра выманьванне ў яго хабару. А пры перадачы ім грошай эстонцу, праваахоўнікі затрымалі апошняга. У выніку Гунар Каал пайшоў на супрацоўніцтва.

На судзе Каал і Кавалёў сябе вінаватымі не прызналі.
Пракурор запрасіў для Кавалёва 7 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці, Каалу — 5 гадоў з канфіскацыяй. З улікам сёлетняга закона аб амністыі тэрмін прапануе зменшыць кожнаму на год.

Прысуд будзе абвешчаны 31 жніўня.

Паказальна, што затрыманне Леаніда Кавалёва так і не пацвердзілі афіцыйна. Як высветлілася на судзе, затрымалі ж яго 21 чэрвеня 2011-га.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ