Барысаўчанам рэкламуюць жыццё ў Полацку

"Полацк - горад для жыцця" - бігборд з такім надпісам размешчаны... Ды не, не ў самім найстаражытнейшым беларускім горадзе. Такую рэкламу Полацку зрабілі ў Барысаве.

Рэклама як рэклама. Ну пахвалілі ў Барысаве Полацк, што тут такога. Калыска беларускай дзяржаўнасці вартая і не такіх кампліментаў. Але кур'ёз сітуацыі ў тым, што бігборд знаходзіцца... каля мясцовага аўтавакзала. Барысаўчане чэшуць патыліцы: мо, і праўда, збіраць чамаданы ды ў Полацк?


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Одуванчик  
      24/жнівень/2012 у 15:57

      У нас тоже такой биллборд есть. На левой стороне, если ехать от площади Победы на улицу Димитрова на трамвае. И что такого, не наркотики же рекламируют....

    2. Krodo  
      24/жнівень/2012 у 16:33 1

      А мне Витебск нравится, сейчас уже тоже можно рекламировать:)

    3. Мука Лудак  
      24/жнівень/2012 у 19:13 2

      Полацк - горад для жыцця. А Магiлёу, для смяроцця што ль?

    Каментаваць