Глеб Лабадзенка распавядзе ў Віцебску пра правілы культурнага блогінгу

У нядзелю, 26 жніўня, у 17.00 у культурна-гістарычным комплексе "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3) адбудзецца сустрэча з беларускім паэтам, журналістам і “рухавіком беларушчыны” Глебам Лабадзенкам.

Аўтар старонкі www.labadzenka.by распавядзе пра ўласныя правілы культурнага блогінгу ў Беларусі, карысць і непатрэбнасць інтэрнэт-дзённікаў, іх ролю ў анлайне і рэальным жыцці.

Глеб Лабадзенка не толькі вядзе актыўную культурніцкую дзейнасць: піша артыкулы, перавыдае непадцэнзурнага Караткевіча і ранняга Барадуліна, арганізоўвае візіт князёў Радзівілаў у Нясвіж, укладае паштоўкі, кнігі, дыскі. Ён яшчэ пра гэта і актыўна піша, карыстаючыся сваім блогам для стварэння розгласу, збору ўражанняў і трансляцыі ідэяў.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Сергей  
      25/жнівень/2012 у 16:37

      Надо будет зайти на его блог, может быть для себя найду что-нибудь полезное, так как я тоже веду свой блог.

    2. Яна Ільіна  
      25/жнівень/2012 у 16:38 1

      @ Сергей:
      А еще лучше - зайти на саму встречу. 🙂 А планирую сходить, если ничто другое, более важное, не отвлечет.

    Каментаваць