Дранікі з неспадзеўкай

Фестываль-конкурс мясцовай кухні прайшоў у Лепельскім раёне, на беразе Лепельскага возера. Гасцей частавалі парасём, начыненым грэчкай, смажаным шчупаком і фаршыраванай курыцай. Дэлікатэсы беларускай кухні спрабавалі нашы землякі і расіяне.

У фестывальным конкурсе мясцовых страў удзельнічалі кухары-аматары і прафесіяналы. Лепшай стравай фестывалю журы абрала дранікі з сюрпрызам. Пераможца атрымаў грашовы прыз – 1 млн. рублёў.

На фестывалі таксама прайшоў кірмаш экалагічна чыстых прадуктаў, выстава майстроў па саломапляценні, кулінарны майстар-клас. Яго правёў кухар і тэлевядучы Андрэй Бібікаў.

Плануецца, што ў будучыні фестываль мясцовай кухні пад Лепелем будзе спрыяць прыцягненню турыстаў і перарасце ў рэгіянальную кірмаш, дзе свае таленты будуць праяўляць не толькі кухары, але і народныя ўмельцы. Пакуль, праўда, у фэсту няма назвы. Арганізатары абяцаюць выправіць гэта да наступнага свята.

Да гэтага кулінарныя святы ў Беларусі праводзіліся ў Іванаўскім і Расонскім раёнах. А на фестывалі "Мотальскія прысмакі", які прайшоў у аграгарадку Моталь, наведвальнікаў здзіўлялі гіганцкімі агародніннымі скульптурамі, саламяным млыном, каўбасныя цмокам і 1,5-тонным быком.

Паводле БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць