Віцебскія хакеісты заваявалі “крышталёвую” бронзу

Сёння ў Смаленску скончыўся міжнародны турнір на Кубак “Крышталя”. Удзельнічалі ў ім і віцебскія хакеісты.

Віцябляне змагаліся за гэты трафей з трыма лядовымі дружынамі “Расійскай хакейнай лігі”: “Славуцічам” (Смаленск), “Ліпецкам”, “Бранскам”.

У дзвюх сустрэчах нашы землякі пацярпелі паразу. “Ліпецку” яны саступілі з сухім лікам 0:5 .“Славуцічу” “мядзведзі” прайгралі 6:2. А ў апошнім матчы перамаглі “Бранск” з лікам 4:2 і занялі трэцяе месца.

Першыя ў гэтым спаборніцтве гаспадары ільду – “Славуціч”. “Ліпец” – другі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць