Прэмія – даільны апарат

У Глыбоцкім раёне лепшых малаказдатчыкаў прэміруюць… даільнымі аппаратамі. Ідэя належыць старшыні мясцовага райвыканкама Алегу Морхату.

Для таго каб атрымаць такі падарунак, чалавеку трэба ўтрымліваць 5 і больш кароў і рэгулярна прадаваць дзяржаве малочную прадукцыю. Даільны аппарат каштуе 6 мільёнаў рублёў. Спонсар праекта – Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат: на гэта прадпрыемства малаказдатчыкі і аддаюць сыравіну для перапрацоўкі.

Першымі ўладальнікамі індывідуальных даільных апаратаў у жніўні сталі сям'і малаказдатчыкаў з вёсак Азярцы і Целяшы. У іхніх гаспадарках – па пяць кароў, і штогод гэтыя людзі прадаюць дзяржаве па 20 тон малака.

У наступны раз лепшыя малаказдатчыкі Глыбоччыны атрымаюць такі незвычайны прыз якраз напярэдадні Новага года. А зараз у мясцовым упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання пакуль вызначаюць: хто з больш чым дзясятка кандыдатур больш годны такой прэміі.

Паводле БелТА

Меткі: ,

Чытайце яшчэ