У Віцебскай вобласці выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 25 верасня

У Віцебскай вобласці выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 25 верасня. Такое рашэнне прынята сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыўма Віцебскага абласнога савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама.

У перыяд з 27 па 29 жніўня ў рэгіёне адбыліся сумесныя пасяджэнні прэзідыўмаў раённых, гарадскіх саветаў дэпутатаў і раённых гарадскіх выканаўчых камітэтаў, на якіх былі вылучаны кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ад Віцебскай вобласці.

Кандыдатамі вылучаны 8 чалавек: дырэктар прадпрыемства "Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці" Мікалай Каневалаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава, дырэктар прадпремства "Марка" Мікалай Мартынаў, галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Аляксандр Саладкоў, дырэктар "Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі" Ганна Шарэйка і генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань.

Выбары пройдуць шляхам тайнага галасавання 25 верасня на пасяджэнні саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Усяго ў складзе дэпутацкага корпуса названых саветаў 838 чалавек. Месцам правядзення пасяджэння вызначана канцэртная зала "Віцебск".

Акрамя таго, на мерапрыемства будуць запрошаны члены прэзідыўма абласнога савета дэпутатаў, аблвыканкама, кіраўнікі камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў аблвыканкама, абласных службаў і ведамстваў, старшыні гарадскіх і раённых службаў і ведамстваў, гарадскіх і раённых выканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў Віцебска, СМІ.

БелТА


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Мука Лудак  
      6/Верасень/2012 у 8:48

      Скованные одной цепью, связанные одной целью...

    2. Litvin  
      6/Верасень/2012 у 11:28 1

      Петя Шэршэнь незаменимый пенсионер :mrgreen: накакой срок ужо собралси? А какой срок ему реально светит за его "работу" по превращению .блгаза в самодеятельную "консерваторию" :mrgreen:

    3. Вшывы Блох  
      6/Верасень/2012 у 16:41 2

      " Выборы, выборы, кандидаты - 3,14.......!!!" (с)
      :mrgreen:

    Каментаваць