Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Сёння ганаровае свята – Дзень беларускай вайсковай славы. Прымеркавана яно да гістарычнай даты – перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 года пад Оршай.

Маскоўскія войскі ў чарговы раз спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Кастусь Астрожскі. Ён узначальваў 30-тысячнае беларускае войска, якое дашчэнту разбіла 80-тысячную дружыну ворага.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі ў пачатку 90-х гадоў. У 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Мінску беларускія афіцэры ўрачыста прымалі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі свята стала нефармальным, а пасля і забароненым.

Тым не менш штогод пад Оршай, на Крапівенскім полі, праходзіць бардаўскі фэст, у якім удзельнічаюць вядомыя спевакі, музычныя групы, мастакі, пісьменнікі.

Са святам!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ