Мосар запрашае на сусветны Дзень цвярозасці

Падтрымліваючы традыцыю ў першую суботу кастрычніка, калі ў 2007 годзе ўжо памерлы ксёндз Юозас Булька разам з прадстаўнікамі групаў Ананімных алкаголікаў (АА) з Беларусі і замежжа заснавалі Алею цвярозасці, кожны год праводзіцца ўрачысты Дзень цвярозасці. Сёлета прыпадае 5-годдзе Алеі цвярозасці – маленькі юбілей.
Урачыстасць у Мосарскім “Санктуарыі” святога Юстына-мучаніка

У нашым касцёле ў Мосары, кожную 2-ю нядзелю месяца, у 13.00 адбываецца малітва аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і нашага беларускага народу. Молімся ва ўсіх інтэнцыях, якія дасылаюць людзі, перад рэліквіямі святога Юстына.

З 2008 года таксама з’яўляецца зонай цвярозасці.

У 2010 годзе, у першую суботу кастрычніка, адбылася канферэнцыя аб цвярозасці і была ўрачыста асвечана фігура Церпячага Хрыста на Алеі цвярозасці. У 2011 годзе ў Глыбоцкім раёне праходзіў Тыдзень цвярозасці.

У гэтым годзе запрашаем усіх жадаючых 6 кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны дзень цвярозасці, адзначыць юбілей Алеі цвярозасці ў Мосары. Урачыстая літургія з працэсіяй і святкаванне адбудзуцца ў 18 гадзін.

Сардэчна ўсіх запрашаем на ўрачыстасць!

Вызвалім беларускі народ ад алкагольнага генацыду малітвай у Мосары!


Меткі: ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Вшывы Блох   Thumb up Thumb down 0
      20/Верасень/2012 у 20:12

      Нипонил!!! Ничарки, нишкварки.... Тока малицца???
      Ента што ж за празник такой?!?

    2. Мука Лудак   Thumb up Thumb down 0
      21/Верасень/2012 у 12:54 1

      Боюсь, одной молитвой тут делу не поможешь. И все эти дни трезвости - какая-то бредятина сталинских времён.

    3. лесавік   Thumb up Thumb down 0
      22/Верасень/2012 у 20:55 2

      Звяртаюся да папярэдніх выступоўцаў-каментатараў - не трэба пацвельвацца над сацыяльна-значнай працай каталіцкага касцёла па духоўнаму выхаванню. Адна толькі падтрымка касцёлам груп АА (ананімных алкаголікаў) чаго варта! Хваробу трэба лячыць рознымі метадамі, у тым ліку і малітвай...За тое, што ксёндз Аляксей працягвае справу свайго знакамітага папярэдніка - хвала яму!

    4. alexius   Thumb up Thumb down 0
      22/Верасень/2012 у 23:59 3

      @ лесавік:
      Падрабязная інфармацыя на сайце:
      http://mosar.vickyblog.com

      Наведайце і рэкалекцыі: http://mosar.vickyblog.com/2012/09/17/u-mosar-5-7-kastrychnika-zaprashaem-na-malito%D1%9Enuyu-sustrechu-i-rekalekcyi-usix-xto-xocha-zhyc-u-cvyarozasci/

    5. alexius   Thumb up Thumb down 0
      23/Верасень/2012 у 0:01 4

      @ лесавік:
      А таксам: http://mosar.vickyblog.com/2012/09/17/na-susvetny-dzen-cvyarozasci-6-kastrychnika-mosar-zaprashae-na-svyatkavanne-yubileyu-alei-cvyarozasci-5-cigoddze/

    Каментаваць