Рыбны кірмаш у Віцебску

У суботу, 22 верасня, у Віцебску пройдзе кірмаш-продаж "Рыба Беларусі". Як і летась, гандляваць рыбай будуць каля канцэртнай залы "Віцебск".

Рыбаводчыя гаспадаркі з розных гарадоў краіны прапануюць як жывую рыбу – сажалкавую (карп, амур, таўсталобік, сом), азёрна-рачную (сазан, шчупак, лешч, фарэль, асетр), так і прадукцыю рыбнай перапрацоўкі. На кірмашы можна будзе пакаштаваць юшкі з палявой кухні. Пройдзе дэгустацыя вэнджана-вяленай прадукцыі.

Кірмаш будзе працаваць з 8.00 да 15.00.

А ў нядзелю, 23 верасня, свежую рыбу можна будзе набыць і ў мікрараёнах Віцебска:

на рынку «Цэнтральны» (вуліца Афіцэрская, 2а),
на Пралетарскай плошчы,
у мікрараёне Білева (вуліца Караткевіча, каля дома №14),
на вуліцы Цітова (каля Полацкага рынка),
на вуліцы Церашковай (каля дома № 26/1),
на скрыжаванні праспекта Фрунзэ і вуліцы Смаленскай,
у мікрараёне «Поўдзень-7» (на прыпынку «Моладзевая»).


Меткі: ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Вшывы Блох  
      21/Верасень/2012 у 8:32

      и чарка будит!
      нитошто в Мосары!!!
      :mrgreen:
      :mrgreen:
      :mrgreen:

    2. Мука Лудак  
      21/Верасень/2012 у 12:56 1

      А на фотке видно, как рыба кусаицца. Интересно, цены такие же будут?

    3. Krodo  
      21/Верасень/2012 у 14:32 2

      @ Мука Лудак:
      она не кусается, она пить просит

    4. Сергей  
      22/Верасень/2012 у 14:33 3

      прапануюць як жывую рыбу – сажалкавую (карп, амур, таўсталобік, сом), азёрна-рачную (сазан, шчупак, лешч, фарэль, асетр)

      Реально там был только сазан и карп.

    5. Лявон  
      23/Верасень/2012 у 9:39 4

      Был на Молодежной в 9-20 утра в воскресенье, не заметил ни одной рыбы! Даже и не пахнет! Только картошку продают, да и то с машины на брестских номерах.

    Каментаваць