Віцебскі астраном адкрыў новую камету

Астраном з Віцебска Віталь Неўскі і яго расійскі калега Арцём Навічонак, праводзячы назіранні ў кіславодскай абсерваторыі, 21 верасня адкрылі новую камету. Нябеснае цела зарэгістраванае пад назвай C/2012 S1 (ISON).
Камета C/2012 S1 (ISON). Фота remanzacco.blogspot.com

Перашапачаткова астраномы палічылі заўважаны аб’ект астэроідам, аднак потым удакладнілі свае назіранні. Пазней адкрыццё было пацверджана іншымі абсерваторыямі.

Віталь Неўскі ў сваёй абсерваторыі. Фота S. Korotkiy / wikipedia.org

26 снежня 2013 года адкрытая камета павінна прайсці ў 0,42 астранамічнай адзінкі ад Зямлі. Астраномы мяркуюць, што калі яна не разбурыцца на падлёце, як гэта ўжо было з каметай C/2010 X1 (Elenin), то нас чакае, магчыма, самая яркая камета дзесяцігоддзя, якая зможа зацямніць камету C/2011 L1 (Pan-STARRS).

Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя. Фота S. Korotkiy / wikipedia.org

Гэта ўжо не першае адкрыццё віцебскага астранома Віталя Неўскага. Так, дзякуючы яму, на небасхіле з’явіўся астэроід Vitebsk. Спадар Неўскі ў 1991—1992 гадах, толькі скончыўшы школу, пабудаваў у 20 км ад Віцебска першую ў Беларусі прыватную абсерваторыю. Прачытаць пра гісторыю яе стварэння можна на сайце абсерваторыі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

7 каментарыяў

  1. ВЭД  
    25/Верасень/2012 у 15:58

    Астрономию знать опасно - http://kadykchanskiy.livejournal.com/26534.html

  2. Вшывы Блох  
    25/Верасень/2012 у 17:02 1

    Вопрос: Сколько раз можно посмотреть на солнце в телескоп?

  3. ПИТОН  
    25/Верасень/2012 у 19:59 2

    Два раза! :(((

  4. Driver  
    25/Верасень/2012 у 20:23 3

    ПИТОН пісаў:

    Два раза! :(((

    ... а потом солнце начинает смотреть на тебя... 😆

  5. MadneSS  
    25/Верасень/2012 у 20:35 4

    @ Driver:
    Неа, потом глаза кончатся просто....

  6. Driver  
    25/Верасень/2012 у 20:59 5

    @ MadneSS:
    Если ты смотришь на солнце - ты астроном. Если солнце смотрит на тебя - ты слепой астроном. 🙁

  7. Вшывы Блох  
    25/Верасень/2012 у 21:43 6

    😀
    😀
    😀

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: