Сяргей Каваленка дома, у Віцебску

Палітвязень Сяргей Каваленка вызвалены з магілёўскай калоніі і зараз знаходзіцца дома, у Віцебску. Аб гэтым "ННВ" паведаміла ягоная жонка Алена.

Па словах Алены Каваленкі, Сяргей патэлефанаваў ёй учора вечарам з магілёўскага вакзала. "Сказаў, што яго вызвалілі, і супрацоўнікі збіраюцца зараз пасадзіць яго на цягнік Кіеў - Санкт-Пецярбург, які прыбывае ў Віцебск у 23.51. Апоўначы мы сустрэлі Сяргея на вакзале мы разам з сынам Валікам і братам мужа. Вядома, сустракалі яго і супрацоўнікі ў цывільным", - распавяла спадарыня Каваленка.

Зараз Сяргей адпачывае - нарэшце ён дома, сярод родных. Па словах Алены, адчувае ён сябе "больш-менш добра". "ННВ" плануюць сустрэцца з ім пазней.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ