“Рубон” пачне нацыянальнае першынства па баскетболе гасцявым матчам

Праз некалькі дзён, а дакладней 12 кастрычніка, распачынаецца 21-ы чэмпіянат краіны па баскетболе.

У баскетбольным спаборніцтве вышэйшай лігі сярод мужчынскіх клубаў удзел возьмуць восем айчынных клубаў: “Цмокі-Мінск” (гэтая сталічная каманда ў сувязі з выступленнем у Адзінай Лізе ВТБ далучыцца да першынства ў серыі плэй-оф), “Гродна-93”, “Цмокі-Мінск” (2), “Рубон”, “Свіслач” (Асіповічы), “Імпульс-БГУІР” (Мінск), гомельскі “Сож”. Вярнуўся ў гэтым сезоне ў “вышку” магілёўскі “Барысфен”.

Віцебская каманда першую гульню гэтага чэмпіяната правядзе на выяздзе ў гасцях у “Сожа”. Першая хатняя сустрэча “Рубона” адбудзецца 19 кастрычніка. Падапечныя Руслана Байдакова прымуць “Цмокі-Мінск” (2).

Каляндар хатніх гульняў “Рубона” ў першым крузе:

19 кастрычніка (пятніца), 18.00 – “Рубон”– “Цмокі-Мінск”(2)
26 кастрычніка (пятніца), 18.00 – “Рубон”– “Барысфен”
6 лістапада (аўторак), 18.00 – “Рубон” – “Гродна-93”
16 лістапада (пятніца), 18.00 – “Рубон”– “Сож”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ