“Мядзведзі” разбушаваліся

Гледзячы на апошнія вынікі матчаў ХК “Віцебска”, па-іншаму іх гульні і не назавеш.

З пачатку чэмпіяната віцебскія хакеісты прайгралі 12 сустрэч запар. Здавалася, што наша каманда ў гэтым сезоне нічым не парадуе сваіх заўзятараў. Але атрымалася так, што нешчаслівая лічба 13 для віцяблян стала паспяховай. Менавіта ў гэтым туры “мядзведзі” атрымалі першую вікторыю ў першынстве і распачалі сваю пераможную серыю гульняў.

Першым ад клюшак “Віцебска” паў не абы-які клуб – гродзенскі “Нёман”, які займае трэці радок ў турнірнай табліцы. Затым не ўстаялі яшчэ два фаварыты – “Ліда” і сталічны “Юніёр”. Над апошнім віцябляне святкавалі перамогу сёння – з лікам 3:2.

Калі і далей у нашых хакеістаў так пойдуць справы, то хутка іх можна будзе пабачыць у зоне плэй-оф. Чакаем новых перамог!


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць