Працу музеяў Віцебшчыны адзначылі на нацыянальным форуме

У Гродне завяршыў працу Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". У ім удзельнічалі 11 музеяў Віцебскай вобласці.

З 13 намінацый яны ўдзельнічалі ў 11. І ў выніку сталі лаўрэатамі ў чатырох тэматычных намінацыях:

"Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі" – сумесны праект "Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва" і Музея Марка Шагала ў Віцебску;
"Лепшая партнёрская дзейнасць" – Віцебскі абласны краязнаўчы музей;
"Лепшая публікацыя аб музейных прадметах" – Віцебскі абласны краязнаўчы музей;
"Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання"– Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Пераможцам у конкурснай намінацыі "Лепшы рэгіянальны музей" стаў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ