Полацк і Ноўгарад абмяняліся выставамі

У Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка 24 кастрычніка адкрылася выстава з фондаў Наўгародскага дзяржаўнага аб’яднанага музея-запаведніка.

На ёй прадстаўлены археалагічныя матэрыялы (баявыя сякеры, меч, булавы, наканечнікі дзід і стрэл, рэканструкцыі шаблі і шлема, кальчуга), а таксама карты, схемы бітваў з немцамі і шведамі ў XIII ст. На выставе таксама можна ўбычыць пісьмовыя крыніцы, іконы.

У сваю чаргу Нацыянальны Полацкі музей-запаведнік праводзіць у гэтыя дні ў Ноўгарадзе выставу з уласных фондаў "На мяжы стагоддзяў". Яна знаёміць расіян з мастацтвам беларускіх мастакоў канца ХХ - пачатку ХХI стагоддзяў.

Меткі:

Чытайце яшчэ