У драмтэатры пройдзе вечар-ушанаванне Якуба Коласа

У Коласаўскім тэатры 3 лістапада (18.00) адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа – у тэатральнай гасцёўні адбудзецца вечар-ушанаванне памяці народнага пісьменніка Беларусі “Я пра гэта напішу…”

Рэжысёр-пастаноўшчык вечарыны, у аснове якой ляжыць паэма “Сымон-музыка”, – Міхась Краснабаеў. Ён жа выйдзе да гледачоў у ролі гэтага коласаўскага героя. Пасля тэатральнай часткі будзе музычная: дудар Васіль Шкіндзер і студэнцкае этнаграфічнае таварыства "Поўнач" запросяць гасцей на майстар-клас па народных танцах.

У лістападзе на вялікай сцэне драмтэатра гледачы ўбачаць прэм’ерныя спектаклі "Легенда пра каханне", “Візіт дамы”, “Песні ваўка”, “Палёты з анёлам”. На апошні дзень апошняга асенняга месяца запланаваны першы паказ меладраматычнага дэтэктыва “Парадоксы пачуццяў”.

У тэатральнай гасцёўні 20 лістапада пройдзе музычны вечар – актрысы Наталля Аладка і Святлана Жукоўская будуць спяваць рамансы.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: