“Марко” ўзяло першае ачко ў чэмпіянаце

Віцебскі валейбольны клуб “Марко” ў гэтыя выходныя правёў у родных сценах сустрэчы чацвёртага тура чэмпіяната краіны ў вышэйшай лізе. Да віцяблян завітаў гомелькі клуб “ГВК”, які быў двойчы мацней за гаспадароў.

У суботу валейбольныя баталіі завяршыліся з лікам 2:3 (25:23, 20:25, 25:27, 25:19, 18:25, 16:18). Гэта дазволіла віцебскай камандзе пакласці ў сваю скарбонку першае і пакуль што адзінае ачко.

На наступны дзень барацьба была не менш упартай. Пасля трох партый – на табло 1:2 на карысць гасцей. У наступнай партыі віцяблянам трэба было перагамаць, каб, як мінімум, зачапіць яшчэ адно ачко. І яны да гэтага былі вельмі блізкія: перамагаючы 24:19, але “Марко” не здолела стрымаць суперніка, які на пачатку зраўняў лік (24:24) і з лікам 37:39 выцарапаў тры ачкі.

Меткі:

Чытайце яшчэ