Непраходны «Металургс»

Хакейныя клубы “Віцебск” і латвійскі “Металургс” сустракаліся ў гэтым першынстве чатыры разы. І чатыры разы мацнейшымі аказваліся латвійцы. Учора яны адолелі віцяблян на іх ільду 3:5.

Наша каманда пачала гэты паядынак няблага: стварылі некалькі вострых момантаў, закінулі адну шайбу. Далей справа ў першым перыядзе была за гасцямі. Яны зраўнялі лік і выйшлі наперад.

У наступнай трэці “мядзведзям” удалося ўсталяваць парытэт і захаваць свае вароты на замку. Праўда, гулючы ў большасці, яны ўмудрыліся зарабіць буліт. Госці без хітрыкаў яго выканалі, і лічбы на табло не змяніліся.

Згубленае латвійцы навярсталі ў заключным перыядзе. На працягу першых пяці хвілін яны двойчы адправілі шайбу за лінію варот Артура Лук’янава. Бліжэй да завяршэння матча гаспадарам пры становішчы 2:4 удалося скараціць лік і заінтрыгаваць гледачоў. Але неўзабаве “Металургс” дабіваецца чарговага поспеху і здымае ўсе пытанні наконт пераможцы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ