“Лялька” перамагла на фестывалі ў Данецку

Беларускі тэатр “Лялька” прадставіў Віцебск на міжнародным і рэспубліканскім узроўні. Тэатр прыняў удзел у рэспублiканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя" ў Мінску і фестывалі “Лялькові зустрічі – 2012” у Данецку (Украіна).

12 лістапада тэатр прэзентаваў на конкурсе ў Мінску відовішчны, насычаны песнямі і танцамі спектакль для дзяцей “Прынцэса і Свінапас” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна. Спектакль быў вельмі цёпла прыняты гледачом.

У гэты ж дзень у межах міжнароднага фестываля ў Данецку прайшоў спектакль для дарослых “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка”, створаны паводле адной з навел твора “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” беларускага пісьменніка ХІХ стагоддзя Яна Баршчэўскага. Для гледача яго разыгрываюць “навучэнцы” Полацкага езуіцкага калегіума, элітнай навучальнай установы, дзе ў свой час вучыўся сам пісьменнік. Па правілах езуіцкага тэатра ў прадстаўленні ўдзельнічаюць выключна мужчыны. Выконваючы ролі, яны ўносяць у дыдактычны сюжэт гісторыі трапныя жарты. А павучальны змест і трагічны фінал п’есы, прапушчаныя праз прызму гумару, набываюць незвычайную лёгкасць.

Праца артыстаў была станоўча адзначана журы, а спектакль “Загубленая душа…” прызнаны найлепшым з усіх прадстаўленых на фестывалі. “Беларускі тэатр “Лялька” стаў пераможцам “Ляльковіх зустріч”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ