«Рубон» – «Свіслач»: без інтрыгі

За апошнія сезоны звыкся, што матчы паміж віцебскай і асіповіцкай баскетбольнымі камандамі вышэйшай лігі абавязкова праходзяць з добрай інтрыгай, і гэта не раз вымушала сэрца біцца часцей. І не заўжды ў гэтых перыпетыях віцябляне выходзілі пераможцамі.

Учорашняя гульня паміж нашым “Рубонам” і асіповіцкай “Свіслаччу” ў віцебскім ЦСК не вымусіла ні на хвіліну засумнявацца, што перамога будзе за нашымі баскетбалістамі. У іхняй гульні ад пачатку матча адчувалася ўпэўненасць у сваіх сілах. І яны не далі ніякага шанца супернікам на вікторыю, абыграўшы іх 77:63.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць