“Віцебск” прайграў “Неману”

З гарадзенскім “Неманам” віцебскім хакеістам цягацца, канешне, складана. Але ў хатняй сустрэчы віцябляне пабалавалі сваіх гледачоў вострымі момантамі і закінутымі шайбамі.

Галы пабывалі ў варотах гарадзенцаў у першым і апошніх перыядах. У стартавай трэці “Віцебску” двойчы прышлося ўсталёўваць парытэт. Спачатку лічбы на табло падраўняў Павел Сцяпанаў, які добра згуляў на дабіванне пасля кідка ад сіняй лініі Вячаслава Мянжынскага. А на першы перапынак з нічыйным лікам сваёй камандзе дазволіў пайсці Сяргей Голубеў, які атрымаў дакладную перадачу з-за варот суперніка ад Аляксандра Караткевіча (2:2).

У наступныя дваццаць хвілін “мядзведзі” выглядалі зусім небаяздольнымі і атрымалі ў сваю браму дзве безадказныя “банкі”. Пасля чарговага перапынка гаспадары хоць і прапусцілі яшчэ дзве шайбы, але не раз вымушалі мясцовую публіку охаць ды ахаць, ствараючы востры моманты ля варот “Нёмана”. Праўда, поспеху дабіліся толькі двойчы.

Канчатковы вынік неблагога паядынка – 4:6 на карысць гарадзенцаў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: