Памёр віцебскі журналіст Юрась Сцяпанаў

Не стала віцебскага журналіста, супрацоўніка Польскага радыё для замежжа Юрася Сцяпанава. Яму было ўсяго сорак пяць…

Юрась хварэў на гіпертанію. Чарговы прыступ забраў у бацькоў – сына, у жонкі – мужа, у двух маленькіх дзетак – бацьку, у журналістыкі – прафесіянала.

Самае страшнае для журналіста – гэта пісаць некралогі. Не стае ніякіх слоў і думак, замест іх толькі боль і сум.

Боль, што ты больш не сустрэнеш на вуліцы Юрася. Не абмяняешся па-каляжанску навінамі. Не пасмяешся з ягоных жартаў – Юрась рассмяшыў бы нават царэўну-несмяяну. Не пачуеш ягоных кампліментаў – ён умеў рабіць іх так выкшталцона і тонка, прама як нейкі кніжны рыцар.

Сум і вялікае непаразуменне: чаму сыходзяць такія маладыя, здольныя, жыццярадасныя?!

Асабіста для мяне Юрась быў прыкладам вялікага цярпення да чалавечых недахопаў. Ён умеў на дзіва спакойна і роўна ставіцца да ўсіх. А яшчэ ў яго было надзвычай цудоўнае пачуццё слова, ён ведаў некалькі моваў. Не кожны журналіст можа гэтым пахваліцца.

Вечная памяць табе, Юрась. І даруй, калі што не так…


Меткі: ,

Падобнае

    12 каментарыяў

    1. Яна Ільіна  
      28/Лістапад/2012 у 7:39

      Пра час пахавання для тых, хто захоча прыйсці развітацца з Юрасём, мы паведамім сёння пазней.

    2. Ліс  
      28/Лістапад/2012 у 8:31 1

      Зямля табе пухам, Юрась!

    3. Гость  
      28/Лістапад/2012 у 9:47 2

      Помню Юру еще совсем юным человеком. Мои соболезнования близким.

    4. Лана  
      28/Лістапад/2012 у 10:33 3

      Земля - пухом и Царствие Небесное!

    5. Алесь Шутаў  
      28/Лістапад/2012 у 11:42 4

      Які жах...Няма словаў.....Шчырыя спачуванні блізкім.

    6. Яна Ільіна  
      28/Лістапад/2012 у 11:50 5

      Для усіх, хто хоча развітацца з Юрасём Сцяпанавым

      Пахаванне адбудзецца заўтра, 29 лістапада, пасля 12.00. Развітанне пройдзе ў бацькоўскай хаце Юрася: Віцебск, вуліца Рэвалюцыйная, 9 (арыенцір - паўразбураная сінагога на другім баку вуліцы, пад'езд першы ад яе, 2 паверх, кватэра справа).

      Усім жадаючым развітацца з калегам і сябрам Віцебская філія БАЖ прапануе сабрацца каля помніка М.Шагалу ў 11.15-11.30 і пайсці ўсім разам.

      Сёння, 28 лістапада, з 11.00 да 13.30 Барыс Хамайда пагадзіўся сабраць грошы для сям'і Юрася. Тым, хто не зможа трапіць на пахаванне, але гатовы дапамагчы фінансава, - да Барыса Ханонавіча.

    7. Алексей Гаврутиков  
      28/Лістапад/2012 у 12:11 6

      Зямля пухам Юрась! Шчырыя спачуванні блізкім.

    8. КР  
      28/Лістапад/2012 у 13:59 7

      Вельмі спачуваю. Шкада хлопца, ведаў шмат гадоў яго.

    9. zveroboy  
      28/Лістапад/2012 у 14:13 8

      Мае спачуванні родным. Светлая памяць табе, Юрась!

    10. Jaŭhen Hucalaŭ  
      28/Лістапад/2012 у 14:48 9

      He трэба спачувальных тэлеграм —
      Папера рвецца і ліняюць словы.
      Часова ўсё, да роспачы часова.
      Любіце тут.
      Любіць дарэмна там.
      Бо чалавек жа бачыцца здалёк.
      Бо чалавек жа бачыцца па справах.
      Няма яго між правых і няправых —
      Ён з горкім жвірам у нябыт пацёк.
      Ды ці ў нябыт?
      Мо вернецца сюды
      I нам шырэй на ўсё адкрые вочы?..
      Глытком крынічнай першаснай вады,
      Дубком на ўзлеску вечна маладым,
      Тым вернецца, чым сам сабе прарочыў.
      Цяпер яго любіце.
      He тады.

    11. Яна Ільіна  
      29/Лістапад/2012 у 8:49 10

      Калегі, хто-небудзь з вас ведае, ці збіраецца нехта працягваць справу Юрася ў дачыненні праектаў, звязаных з сацыяльнымі праблемамі інвалідаў? У мяне пра гэта запытвае жыхар Лёзна, які супрацоўнічаў з Юрасём па падобных праектах. Калі ў кагосьці ёсць нейкая інфармацыя на гэты конт, просьба пісаць: yana.ilyina1304@gmail.com

    12. m  
      29/Лістапад/2012 у 14:44 11

      Зямля пухам і вечная памяць ... 🙁

    Каментаваць