“Вперёд «ВитЭн», вперёд родной!”

У мінулым туры вышэйшай лігі па міні-футболе віцебскі “ВітЭн” даў маху, згуляўшы ўнічыю з “БТЭУ”, што каштавала землякам страты першага радка ў турнірнай табліцы.

Але шанцы на “золата” ў падапечных Юрыя Поклада не згублены. Першынства толькі набліжаецца да экватара. Лідары чэмпіяната вельмі шчыльна ідуць адзін за адным. Першы – “Дарожнік” (30 ачкоў). За ім – сталічны “МАПІД” з 29 ачкамі, трэці – наш “ВітЭн” з такой жа колькасцью ачкоў. Так што становішча ў верхняй часцы табліцы яшчэ не раз можа змяніцца.

Віцебскія футбалісты ў дванаццатым туры справіліся са сваёй задачай, перайграўшы ўчора дома камаду з Магілёўшчыны “Кіраўск” (3:1). І цяпер чакаюць, як сёння правядуць свае матчы мінскі “Дарожнік” і “МАПІД”. Можа, пасля сваіх паядынкаў ім прыдзецца ўступіць дарогу для “ВітЭна”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ