Бенефіс Вольгі Корзун

2 снежня адбыўся бенефіс актрысы Беларускага тэатра “Лялька” Вольгі Корзун.
Бенефіс Вольгі Корзун. Фота Вячаслава Шайнурава

У Віцебск мінчанка, выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, прыехала ў 1985 годзе. Яна стала першай актрысай, залічанай у лялечную трупу, утвораную пры Беларускім драматычным тэатры імя Якуба Коласа. У спектаклі першай віцебскай пастаноўцы Віктара Клімчука — казцы “Дзед і Жораў” Вользе дасталася роля Бабы. З таго часу актрыса ўвасобіла на сцэне “Лялькі” не адзін дзесятак роляў, стала вядучым майстрам сцэны і прыдбала шматлікіх прыхільнікаў.
Вядома, усе яны ў невялікую залу лялечнага тэатра не змясціліся б. А тыя, каму пашчасціла, трапілі на свята мастацтва, гумару і прыгажосці.

Бенефіс Вольгі Корзун. Фота Вячаслава Шайнурава

Першая частка бенефісу была прысвечана кароткаму агляду лепшых роляў артысткі. А потым надышла чарга віншаванняў. Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення культуры Аляксандр Сідарэнка ўзнагародзіў Вольгу Корзун ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама. Свае пажаданні неслі на сцэну прадстаўнікі прафсаюза, Саюза тэатральных дзеячаў, сябры з Мінску і Гродна. Вядома, не засталіся ўбаку і артысты тэатра імя Якуба Коласа. Калегі падрыхтавалі выдатны капуснік, узровень якога адпавядаў востраму розуму і выразнай індывідуальнасці першай лялечнай актрысы нашага горада.

Бенефіс Вольгі Корзун. Фота Вячаслава Шайнурава

Доўгіх год Вользе! І новых творчых здзяйсненняў!

Бенефіс Вольгі Корзун. Фота Вячаслава Шайнурава

Бенефіс Вольгі Корзун. Фота Вячаслава Шайнурава

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ