“Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

Серыя ток-шоў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”, якія ладзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны кампанія “Будзьма беларусамі!”, працягнулася 4 снежня ў Віцебску. Культурны градус горада вымяралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і журналісты, гісторыкі і прамоўтары, музыкі і чынавенства. Пры канцы сустрэчы Віцебскае МГА “Гісторыка” прадставіла прэзентацыю шляхецкіх баляў.

У вітальным звароце Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, патлумачыла і абгрунтавала слоган кампаніі “Культура паляпшае жыццё!”, падзялілася планамі на далейшую дзейнасць кампаніі ў рэгіёнах, у межах якой чакаюцца публічныя прэзентацыі і лагічны працяг "Кірмашу праектаў", які ўжо распачаўся ў Магілёве.

Па традыцыі рэгіянальных абмеркаванняў частка прысутных сфармавала чацвёрку інтэлектуальных “форвардаў”, якія і выйшлі “на лёд” пад кіраўніцтвам “капітана” – вядоўцы вечара Уладзіміра Булаўскага. У гэты вечар у “асноўны склад” увайшлі: Віктар Глушын, спецыяліст адзела культуры гарвыканкама, акцёр моладзевага тэатра “Колесо”, гісторык, Раман Воранаў, рэдактар партала Vitebsk4.me, арганізатар культпадзей у Віцебску (фестываль графіці “Гравітацыя”, серыя адкрытых лекцый, школа маладых журналістаў Public Republic), Сяргей Бабенка, народны рамеснік, адзін са стваральнікаў клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, Андрэй Духоўнікаў, мастак, дырэктар музея “Цэнтр сучаснага мастацтва”.

Ад пачатку сустрэча пайшла ў канструктыўнай і сяброўскай атмасферы, без папрокаў і прэтэнзій, як гэта, на жаль, часам здараецца ў нашы дні. Добрым прыкладам маладога і адкрытага для супрацы і прапановаў чыноўніка стаў Віктар Глушын. Ён расказаў пра мерапрыемствы, што праходзяць у горадзе, і недахоп увагі з боку медыяў да “чэмпіёнаў па культуры”.

З боку старэйшага пакалення ў гэты вечар найбольш актыўна выказваўся Андрэй Духоўнікаў. Ён
падзяліўся сваім досведам у культурнай працы на карысць Беларусі, а згадваючы праблемныя моманты ў жыцці горада (вядомае здарэнне з фестывалем “Гравітацыя”), нават папракнуў самога сябе за тое, што быў у гэты момант не ў горадзе і не змог актыўна паспрыяць справе.

Сяргей Бабенка нямала папракаў жыхароў за цягу да “петрасяншчыны”, а ў культурным жыцці заклікаў імкнуцца да сапраўднай культуры. Публіцыст Раман Воранаў заклікаў трымацца ва ўсім “віцебскай традыцыі” і расказваў пра праявы сучаснага мастацтва горада.

Асабліва актыўна і сэнсоўна выказваліся прадстаўнікі грамадства, яны апісалі прыклады з культурніцкага жыцця і супрацы ўлады і грамадства. Прадстаўнікі кінаклуба разважалі пра цяжкасці і магчымасці супольнай працы з дзяржавай, якая часта добра пачынаецца, але потым незаўважна страчвае дынаміку. У адказ на гэта Віталь Броўка на падставе пазітыўных прыкладаў распавёў пра сваю стратэгію працы ў культурніцкім сектары.

Але які дыскурс без прыкладаў - як пазітыўных, так і негатыўных? Як след, падлівалі масла ў агонь дыскусіі жывыя, прапушчаныя “праз сябе” прыклады ад прысутных. Узгадвалі і фестываль Віталя Раузы, і парад нявестаў, прадстаўлены Вольгай Бабковай. Гарык Аганджанян з болем расказаў пра лёс свайго “Бітлз-клуба” і паабяцаў адрадзіць яго, нягледзячы на часовыя цяжкасці. Прыкладам павагі да беларускасці, творчасці і здаровага сэнсу сталі прамовы мастачкі Святланы Баранкоўскай, якая мае рускі пашпарт, але шыкоўна валодае беларускай мовай, і мастака Аляксандра Вышкі - пра структуру супрацы “дзяржава – мастакі”, якая мусіць пачынацца з таго, чаго прагнуць самі людзі. Бо толькі “маючы добры фундамент, варта ўзводзіць сцены і клеіць на іх шпалеры”, то бок рэалізоўваць культурніцкія падзеі на базе добрых стасункаў і надзейных дамоваў.

А каб праяўленая самастойна ініцыятыва не гублялася, знаходзіла магчымых партнёраў і была добрым фундаментам для культурніцкай дзейнасці ў горадзе, кампанія “Будзьма беларусамі!” абвясціла старт “Кірмашу праектаў”.

Кожная грамадская ініцыятыва ці асобны чалавек у Віцебску можа падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекта/ідэі, які жадае правесці ў сваім горадзе. Найлепшыя праекты будуць прапанаваныя ўладам для ўключэння ў план культурнай дзейнасці. Кірмаш пройдзе ў 2 туры. У фінале будуць прэзентаваныя найлепшыя праекты. Фармат — слайд- ці відэапрэзентацыя ў межах 5 хвілін. Свае прэзентацыі можна перадаць рэгіянальнаму каардынатару кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Віцебскай вобласці Уладзіміру Булаўскаму (bulavskiv@gmail.com, +375 29 8940517).


Меткі: ,

Падобнае

    10 каментарыяў

    1. Alex  
      7/снежань/2012 у 18:34

      Нічога нямя сэнсу прапаноўваць уладам. Гэта ўжо добра праверана вопытам Віцебска. Няўжо пра гэта ня ведаюць тыя, хто ўдзельнічаў у абмеркаваннях? Той жа Духоўнікаў, напрыклад, ці Баранкоўская. Калі будуць казаць, што ня ведаюць, ці спадзяюцца на нешта , гаварыць з імі няма пра што. І яшчэ цікава, хто будзе вырашаць, які праект з прапанаваных лепшы, а які горшы. Ці можа Глушын? Дык мы ведаем такога вельмі добра...

    2. Макар  
      8/снежань/2012 у 0:36 1

      @ Alex:
      Можа і няма ))) А можа і трошку ё )))
      Але без іх ведама нават свае правесьці нармалева НЕ магчыма.

    3. zveroboy  
      9/снежань/2012 у 11:20 2

      Позорище. Типичный коллаборационизм. С целью улучшения имиджа луканоидных чиновников. Натянуть маску человечности на рыло колхозных хряков.
      Не хватает ещё и потешного образа белоруса в соломенной шляпе и гарбузовых штанах. Всё белорусское уничтожили, а оставили только фольклор, чтобы специально поиздеваться, показать всему миру, мол, белорусы это такие добродушные и памярковные дикари типа чукчей и неспособны на свою государственность.
      Надо проводить форумы молодых белорусских политиков и готовить смену этим отбросам совковой номенклатуры, а не сотрудничать с ними. . И тема одна - европейский путь развития. Не разрешат здесь - есть цивилизованные страны.

    4. Макар  
      10/снежань/2012 у 5:56 3

      @ zveroboy:
      Эммм.
      Простите, но так и вспоминается в ответ на вашу "речь"
      "Когда вы говорите, Иван Васильевич, такое ощущение, что вы бредите."

      Так и тут. Пришли. Засрали с видом "борца" за непонятно что, растерли и гордо удалились.
      Вы то сами хоть что-то реальное делаете? Или только по интернетам "накидывать" мастер?

      Честно говоря, из вашиз слов становится ясно, что о положении дел в нормальной национальной культуре вы имеете весьма не много.

      Зато сколько "возмущенного" ора ))))

    5. Alex  
      10/снежань/2012 у 15:18 4

      Вось, спадарства, і тэма для абмеркавання - як зрабіць так, каб не перешкаджалі, каб не здолелі перашкаджаць. А сапраўды творчых ініцыятываў у нас, у Віцебску заўсёды хапала.

    6. Макар  
      11/снежань/2012 у 0:47 5

      @ Alex:
      Гэта не у Віцебску трэба абмяркоўваць.
      Праблема ідзе "з галавы" ))))
      Яна паўсюль, а не толькі тут.
      І яна значна больш складаная.

    7. Neooo  
      11/снежань/2012 у 12:20 6

      Макар пісаў:

      Пришли. ЗАСРАЛИ с видом “борца”

      — алло, а это прачечная?
      — х@ячечная! … это институт культуры.

    8. Макар  
      11/снежань/2012 у 14:16 7

      @ Neooo:
      еще один.
      нечего по делу сказать - проходите дальше.

    9. Neooo  
      11/снежань/2012 у 18:53 8

      Говорить по делу?
      Это вам в отдел идеологической работы.

    10. Макар  
      12/снежань/2012 у 1:00 9

      @ Neooo:
      я вс умоляю. ))
      толсто и скучно "вбрасываете" )))

    Каментаваць