Запрашаем на прэзентацыю кніг

Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці запрашае на прэзентацыю кніг
“Народная культура Віцебшчыны”, “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”, «Мастацтва прымітыву і прымітывізму», якая адбудзецца ў выставачнай зале ДУ “ВАМЦНТ” 14 снежня ў 16 гадзін.

“Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”

Навукова-папулярнае выданне “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”, якое выйшла ў 2012 годзе, прадстаўляе на сваіх старонках неабсяжны свет народнай творчасці.
Аўтары выдання – навукоўцы Людміла Вакар, Галіна Бабровіч, Ніна Бабровіч, Людміла Гаравая, Яўгенія Набебіна, Лілія Надточый, Алеся Талерчык, Ніна Федарыстава, Іван Хіцько – у сваіх даследваннях падкрэсліваюць асаблівасці развіцця кожнага віда рамёстваў у розных раёнах Віцебшчыны.
У кнізе сабраны ледзь не ўсе звесткі пра традыцыйныя рамёствы – выцінанку, вышыўку, кавальства, кераміку, лозапляценне, маляванку, апрацоўку скуры, ткацтва паясоў, святочнае печыва, шапавальства, шыццё з абрэзкаў тэкстылю і іншыя...

“Народная культура Віцебшчыны”

У 2012 годзе ў выдавецтве “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” выйшаў у свет зборнік навуковых даследванняў “Народная культура Віцебшчыны”. Гэта сумеснае выданне Міністэрства культуры Беларусі, Віцебскага абласнога цэнтра народнай творчасці і абласнога краязнаўчага музея.
Кніга не толькі знаёміць з відамі і напрамкамі народнай творчасці, але вядзе чытача значна глыбей: на яе старонках аўтары-мастацтвазнаўцы неардынарна аналізуюць той ці іншы від творчасці як эксклюзіўную з’яву ў беларускім мастацтве і гісторыі...

«Мастацтва прымітыву і прымітывізму»

Аўтар гэтага рэдкага выдання, якое ўбачыла свет у 2011 годзе, – мастацтвазнаўца, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору ВАМЦНТ Людміла Вакар – расказвае ў кнізе аб перадгісторыі і развіцці мастацтва прымітыву і прымітывізму ў выяўленчым мастацтве Віцебшчыны.

У прэзентацыі кніг прымуць удзел прадстаўнікі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, аўтары, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.

Інфармацыйна-выдавецкі аддзел ДУ “ВАМЦНТ”


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць