БК “Рубон” умацоўваецца на трэцім радку

Чарговую перамогу ў вышэйшай лізе атрымалі віцебскія баскетбалісты. На гэты раз “Рубон” упэўнена перайграў сталічны “БДУІР” – 82:57.

Пасля адзінаццаці тураў нашы баскетбалісты няблага замацаваліся на трэцім радку і ўсяго на адно ачко адстаюць ад гомельскага “Сожа”. Да першага радку, які займае “Гродна-93”, віцеблянам не хапае тры ачкі.

У аўторак, 18 снежня, “Рубон” на выяздзе згуляе з гарадзенцамі, і магчыма ў падапечных Руслана Байдакова атрымаецца сапсаваць настрой лідару першынства перад “Фіналам чатырох”, які адбудзецца 21-22 снежня. У паўфінале 21 снежня “Рубон” сустрэнецца са “Свіслаччу”, а “Цмокі-Мінск” – з “Гродна-93”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ