Снягурка бывае і піраткай

Відовішчны, яркі і вельмі светлы падарунак зрабіла віцебскай малечы “Лялька” – сёння на сцэне гэтага тэатра ўпершыню паказалі музычны спектакль “Навагодні церамок”.

У гэтай пастаноўцы Віктара Клімчука маленькія гледачы зноў сустракаюцца са сваімі старымі знаёмымі, героямі казкі “Церам-церамок” – мышкай, жабкай, пеўнікам, вожыкам. Але ж гэта Новы год, і на свята да жыхароў казачнай хаткі прыходзіць Дзядуля Мароз. Ён прыносіць ім падарунак – елачку. Чароўнае дрэўца хочуць скрасці воўк і ліса – каб розныя ласункі ды прысмакі дасталіся толькі ім. Свята і елачку выратоўваюць вожык і Дзед Мароз.

Сцэнар спектакля напісала Вікторыя Дашкевіч, музыку да яго – Алег Залётнеў, над лялькамі і сцэнаграфіяй працавала Ганна Сідарава.

Пасля прагляду казачнай пастаноўкі дзеці і іх бацькі пайшлі ў фае. Падчас забаўляльнай праграмы яны пазнаёміліся з вельмі дзіўнай Снягуркай. Яна і з рагаткі, аказваецца, страляе, і Дзеда Мароза за бараду можа пацягаць…

Праз некаторы час усе зразумелі, што сапраўдную Снягурку – добрую, мілую і ўсмешлівую, гэтыя разбойнікі скралі! Але неўзабаве навагоднія прыгоды ўнучкі снежнага дзеда скончыліся. І яна, хоць і са спазненнем, але завітала на свята.

Навагодняя праграма ў “Ляльцы” будзе ісці да 8 студзеня.


Меткі: , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. nekhaevna  
      21/снежань/2012 у 16:33

      такие МОЛОДЦЫ! Представление просто супер! Моему малышу 3 года. Он был в восторге!

    2. Litvin  
      22/снежань/2012 у 11:58 1

      Лялька, как всегда на высоте 🙂

    Каментаваць