Веларыкшы з паходнямі на навагоднім парадзе

У пятніцу, 21 снежня, у Віцебску адбудзецца традыцыйны парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Пачнецца ён у 17.45 ад вуліцы Гогаля. Казачныя персанажы, як заўжды, будуць ісці на плошчу Перамогі.

Арганізатары паведамляюць, што ў карнавале возьмуць удзел 375 пар “снежных дзядоў” з унучкамі. Ісці яны будуць пад аркестр. У іхняй свіце будзе каля 700 калядных персанажаў, герояў казак і мульцікаў. Будуць ехаць веларыкшы з паходнямі. Калі летась па горадзе рухалася нейкая незразумелая істота – ці то “драконакракадзіл”, ці то “кракадзіладракон”, то сёлета, напэўна ж, парад не абыдзецца без сімвала 2013 года – гадзюкі.

На плошчы запаляць агні на ёлцы, потым па традыцыі – канцэрт, салют, карагод. Абяцаюць таксама фаер-шоў.

21 снежня з 17.45 да 18.00 у цэнтры Віцебска будзе абмежаваны рух асабістага і грамадскага транспарту па маршруце руху святочнага шэсця.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ