Аляксандр Косінец сустрэўся з Уладзіславам Блінам

24 снежня адбылася сустрэча біскупа Уладзіслава Бліна са старшынём Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Косінцам.

Губернатар наведаў біскупа са святочнымі віншаваннямі і пажаданнямі. Аляксандр Мікалаевіч выказаў словы падзякі і падтрымкі католікам Віцебшчыны. Распавёў таксама аб жыцці Віцебска і ўсёй вобласці.

Губернатар нагадаў аб тым, што Віцебск - гэта адзіны горад на Беларусі, на гербе якога знаходзіцца выява Езуса Хрыста. Біскуп Уладзіслаў шчыра падзякаваў Аляксандру Мікалаевічу за падтрымку і дапамогу і нагадаў, што заўсёды памятае пра яго і ўсю нашую Бацькаўшчыну ў малітве.

Пасля гэтага губернатар звярнуўся да прысутных журналістаў і прадставіў ім план развіцця Віцебска, асаблівую ўвагу ён засяродзіў на тым, што рэканструкцыя Ленінградскага праспекта пачнецца ад касцёла Святой Барбары.

З нагоды свята Божага Нараджэння біскуп і губернатар абмяняліся каляднымі падарункамі, паведамляе газета "Каталіцкі вестнік".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ