Зміцер Гомза – лепшы футбаліст “Віцебска”

На афіцыйным сайце футбольнага клуба “Віцебск” завяршылася апытанне сярод заўзятараў: каго яны лічаць лепшым гульцом сёлетняга першынства ў складзе віцебскай каманды.

У галасаванні ўзялі ўдзел тысяча чалавек. За Зміцера Гомзу аддаў свой голас 301 заўзятар. Другое месца заняў Аляксандр Дзегцяроў, трэцяе – капітан каманды, варатар Юрый Васюцін.

За 26 гульняў мінулага спаборніцтва ў складзе “Віцебска” Зміцер Гомза забіў 16 мячоў у вароты супернікаў.

У сувязі з заканчэннем тэрміна арэнды Гомза пакінуў нашу каманду і зараз знаходзіцца ў “Гомелі”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць