З Новым годам, сябры!

Дарагія нашы чытачы, новыя і тыя, хто з намі ўжо шмат гадоў! Рэдакцыя “ННВ” шчыра віншуе ўсіх вас з Новым годам.

І ўсё-ткі штосьці такое ёсць у гэтай лічбе – 2013. Сімпатычная такая дата, загадкавая, мо, нават, знакавая. І хочацца верыць, што шчаслівая і па-добраму лёсавызначальная.

Калі па дарозе побач з чалавекам ідуць толькі радасць і поспех – гэта з цягам часу надакучвае і абсалютна нічаму не вучыць. Але калі на нейкім жыццёвым адрэзку чалавеку спадарожнічае адна злыбяда – гэта злуе і нават можа зламаць.

Мы жадаем вам, каб у новым годзе ў вас было ўсяго патроху: і радасці, і поспехаў, і выпрабаванняў, і расчараванняў. Каб вы ўмелі з мудрасцю прыняць радасць і з годнасцю пераадолець цяжкасці.

А галоўнае – каб ад вас прамянілася ў гэты свет толькі дабро. Тады дабро будзе і каля вас.

І, канешне ж, увасаблення самых казачных жаданняў! Каб вы не загадвалі ў 2014-м тое, чаго хацелі ў 2013-м. Спраўджвайце свае мары!

Вашы, спадзяемся, нясумныя “ННВ”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ