“А мы вельмі рады, што ў нас Каляды!”

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”.
У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі пяць калектываў: Віцебскі раённы цэнтр рамёстваў “Адраджэнне”, Варонаўскі, Акцябрскі, Сушчоўскі, Капцянскі сельскія Дамы культуры. Усе яны прадставілі сваю варыяцыю, як калядавалі нашы продкі.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Званне лаўрэата конкурсу журы ў выніку прысудзіла капцянцам. Астатнія ўдзельнікі атрымалі ганаровыя дыпломы.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Аднак у гледачоў былі свае сімпатыі. Так, карэспандэнты “ННВ” найбольш упадабалі самадзейных артыстаў з Сушчова. У іх была вельмі каларытная і харызматычная вядучая, якая пазнаёміла ўсіх са старажытнымі каляднымі забавамі. Улетку нашым продкам было не да гульняў, таму адпычываць ды гулі гуляць яны маглі толькі на зімовыя святкі. Практычна ўсе калядныя гульні мелі эратычны характар – бо ў гэты час хлопцы і дзяўчаты прыглядалі сабе пару, каб увосень ажаніцца. “Падчас гульняў на Каляды моладзь вельмі шмат цалавалася, гэта быў сапраўдны час пацалункаў”, – з усмешкай раз-пораз нагадвала вядучая, пакуль кавалеры і іхнія паненкі шукалі на сцэне сабе пару.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Досыць яркі нумар паказалі супрацоўнікі Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”. Яны калядавалі не толькі з традыцыйнымі казой і мядзведзем, але і з буслікам. Аказваецца, гэту птушку, якая нібыта прадказвае лёс, водзяць на Каляды жыхары Гомельшчыны.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Агляд-конкурс праходзіў у межах раённай праграмы па папулярызацыі і вывучэнні народных традацый “Адвечнае”.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Alex  
      6/студзень/2013 у 9:21

      Каб раней такое мерапрыемства ў Акцябрскім адбывалася, было б чуваць па ўсім наваколлі, свята было б на ўсю акругу, на некалькі сельсаветаў. А зараз уражанне, што вёска памёрла. Для каго гэты агляд быў арганізаваны?

    2. Яна Ільіна  
      6/студзень/2013 у 9:48 1

      Alex пісаў:

      Для каго гэты агляд быў арганізаваны?

      Невядома. У зале было вельмі мала людзей.
      І яшчэ. Як Бязрукаў выцягнуў на сабе рэмейк "Джентльменов удачи", так здымкі і відэа гэтага мерапрыемства выцягнулі на сабе гэту імпрэзу. Паглядзеўшы медыя да нататкі, збоку ствараецца ўражанне, што там было цікава. У рэальнасці ўсё было досыць шэра. Але гэта тычыцца арганізатарскіх момантаў. Артысты, безумоўна, стараліся. А ўвогуле добра, што народныя традыцыі і спадчыну ў нас яшчэ імкнуцца захаваць.

    Каментаваць