У Глыбокім пройдзе «Вішнёвы фестываль»

Яшчэ толькі сярэдзіна зімы, а ў Глыбокім ўжо думаюць пра лета – у ліпені тут плануюць правесці фестываль, сімвалам якога будзе вішня.

Вішню глыбачане абралі ў якасці новага брэнда свайго горада нездарма. Амаль на кожным падворку тут квітнеюць вішнёвыя сады. А ягады ў Глыбокім такія, што слава аб іх разышлася па ўсёй Беларусі, і пакупнікі і нарыхтоўшчыкі вішні едуць сюды здалёк.

“У нас растуць надзіва смачныя вішні, салодкія, як чарэшня, але зімаўстойлівыя. Мясцовыя жыхары называюць іх «лапыровы» – яшчэ да вайны гэты гатунак вывеў глыбоцкі садоўнік Баляслаў Лапыр. На падставе вішні гэтай селекцыі выведзеныя многія беларускія гатункі гэтай ягады”, – распавяла “ННВ” інструктар па турызму аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Ала Вярцінская.

З дакладнай датай фэстывалю арганізатары пакуль не вызначыліся: усё будзе залежаць ад надвор’я і таго, калі саспее салодкая “царыца” свята. Вядома толькі, што адбудзецца гэта ў другой палове ліпеня.

Усе фестывальныя імпрэзы звязаны з галоўным дарункам глыбоцкіх садоў. На свяце выбяруць «вішнёвую каралеву». Аматараў тэатральнага мастацтва запросіць форум, які, канешне ж, называецца, як і знакамітая п’еса Антона Чэхава – «Вішнёвы сад». Пройдуць самыя разнастайныя конкурсы: кулінараў, фотамастацтва, ландшафтных кампазіцый, ікебан, сувеніраў, прычосак, песень. У праграме таксама пленэр юных мастакоў і міжнародны кірмаш, дзе можна будзе набыць і вішні, і вішнёвыя прысмакі. Зразумела, будуць і гумарыстычныя конкурсы – на хуткаснае з’яданне вішань, стральбе костачкамі і г.д.

А яшчэ ў ваколіцах Глыбокага збіраюцца закласці вішнёвы сад. У ім плануюць пасадзіць ўсе магчымыя гатункі гэтай культуры, якія толькі атрымаецца прывезці з розных краін.


Меткі: , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Мука Лудак  
      5/студзень/2013 у 12:11

      Чего тут думать? Позвоните в Миоры, пусть они вам сценарий клюквенного фестиваля вышлют. И слово "клюква" надо будет заменить на слово "вишня". Даёшь крыжоуникавые, парэчкавые и рабинавые фестывали!

    2. Яна Ільіна  
      5/студзень/2013 у 14:38 1

      @ Мука Лудак:
      Злой вы. 🙂 Хорошо вам - вы живете в городе, куда каждый год приходит "праздник" под названием "Сл.базар". А что делать людям, у которых этого праздника нет? Вот и придумывают себе веселье.

    3. cinic  
      6/студзень/2013 у 8:01 2

      Очынь интирэсная задумка. Как бы месныи "агурцовы" чыво ни накаверкали ,начыная ад дакладца " коротенько ,минут на 40" и заканчывая даской пачота даяров.

    4. Яна Ільіна  
      6/студзень/2013 у 9:57 3

      cinic пісаў:

      Как бы месныи “агурцовы” чыво ни накаверкали ,

      Думаю, этого не случится. В Глубоком, Поставах, других городах на западе Витебщины, люди, в том числе и начальство, как-то более креативно мыслят. Сделали же в Глубоком сквер известных людей края. Очень хорошая же ведь идея.

    5. cinic  
      6/студзень/2013 у 14:45 4

      Тут с вами саглашуся цалкам - там савок ни так тарчыт с галавы...

    Каментаваць