Шэраг гістарычных будынкаў Віцебска вызваленыя ад падаткаў

Пастановай Савета Міністраў Беларусі №1194 ад 22 снежня 2012 года шэраг гісторыка-культурных помнікаў вызваленыя ад падатку на нерухомасць, ад зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.
Шэраг гістарычных будынкаў Віцебска вызваленыя ад падаткаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску ад гэтых плацяжоў вызваленыя: будынак чыгуначнага вакзала, дом №2 на вуліцы Янкі Купалы, дом №22/16 на вуліцы Леніна, дом №14/5 на вуліцы імя газеты “Праўда”, дом №20/13 на вуліцы Суворава, дамы №2 і №5 на вуліцы Талстога, дом №19 на праспекце Фрунзэ, дом №3 на вуліцы Чырвонага Партызана. Таксама ў гэтым спісе будынак БелДРЭС у Арэхаўску (Аршанскі раён), чыгуначны вакзал у Бігосава (Верхнядзвінскі раён), будынак Лепельскай ГЭС у Лепелі і гістарычны цэнтр Полацка.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ